Гэнрык Марконі
Гэнрык Марконі | |
Дата нараджэньня | 7 студзеня 1792 |
---|---|
Месца нараджэньня | Рым, Італія |
Дата сьмерці | 21 лютага 1863 (71 год) |
Месца сьмерці | Варшава, Царства Польскае |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Балёнскі ўнівэрсытэт |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктура |
Сябра ў | Акадэмія прыгожых мастацтваў[d] |
Плынь | клясыцызм гістарызм |
Подпіс | |
Гэ́нрык (Энры́ка) Марко́ні (па-польску: Henryk Marconi, па-італьянску: Enrico Marconi; 7 студзеня 1792, Рым — 21 лютага 1863, Варшава) — польскі архітэктар італьянскага паходжаньня, адзін з найвыбітнейшых і пладавітых польскіх архітэктараў першае паловы XIX стагодзьдзя.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатковую адукацыю атрымаў пад началам бацькі Леандра (1763—1837), пасьля ў 1806—1810 навучаўся ва ўнівэрсытэце і адначасна ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Балёньні. Ад 1811 року навучаўся рысунку ў сярэдняй школе ў Луга. У Польшчу быў запрошаны ў 1822 генэралам Людвікам Міхалам Пацам дзеля завяршэньня палацу ў Даўспудзе. Ад 1827 займаў пасаду ў Аддзеле прамысловасьці і гандлю Урадавай камісіі ўнутраных, духоўных справаў і публічнай асьветы, а ў 1851—1858 быў прафэсарам у Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве.
Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве, асобна ад жонкі, дачкі і сыноў Гэнрыка, Яна і Ўладыслава, якія пахаваныя на эвангельска-рэфармацкіх могілках.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў брата Фэрантэ.
Ажаніўся з дачкой садоўніка Пацаў Маргарытай з шатляндзкага роду Хэйтанаў (1807—1884). Жонка была кальвіністкай, некаторыя дзеці выгадаваныя ў кальвінізьме, іншыя ў каталіцтве. Дзеці: Карл Антоні (1826—1864, жывапісец), Элеанора Кольбэрг (1832—1882), Леандра (1834—1919, архітэктар), Гэнрык (1842—1920, інжынэр-тэхноляг), Ян (1845—1921), Уладыслаў (1848—1915, архітэктар).
Найістотнейшыя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- шпіталь сьв. Лазара (Варшава, каля 1840, зьнішчаны 1939—44)
- касьцёл сьв. Карла Барамэа (Варшава, 1841—43)
- вакзал Варшаўска-венскай чыгункі (Варшава, 1844—45, зруйнаваны 1925—30)
- палац Андрэя Замойскага (Варшава, 1846, зьнішчаны 1939—44, адбудаваны 1948—50)
- гатэль «Эўрапейскі» (Варшава, 1855, зьнішчаны 1944, адбудаваны 1949—51)
- гмах Крэдытнага земскага таварыства (Варшава, 1856, зьнішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1950 і 1962—71)
- палац Браніцкіх (Варшава, 1853—56, зьнішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1946—49)
- палац Карскіх (Улостаў, 1854—1860)
- касьцёл сьв. Ганны (Варшава, 1857—70)
- касьцёл усіх сьвятых (Варшава, 1859—63)
- Радамская ратуша
- палац Паца ў Варшаве, перабудаваны і разбудаваны з даўняга барокавага палацу Радзівілаў, 1824—28, зьнішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1947—51)
- дарыцкая сьвятыня палацава-паркавага ансамблю ў Натоліне (Варшава, 1834)
- санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835)
- палац Велапольскіх у Хробжы (1857—1860)
- Блоньская ратуша (1842)
- вадазбор у Саскім агародзе (Варшава, 1852)
- разбудова палацу ў Яблоньне (183]—1843)
- пошта ў Аўгустове (1828)
- Аўгустоўская ратуша (1835—1836, зьнішчаны ў 1939—1944)
- шпіталь сьв. Тройцы ў Калішы (1840—1841)
- Колская ратуша
- перабудова палацу Касакоўскіх (Варшава)
- вакзал Варшаўска-венскай чыгункі Сасновец-Галоўны
- староства Станіславаўскага павету ў Мінску Мазавецкім (1847—1853)
- касьцёл сьв. Мікалая Біскупа (Ломна Мазавецкага ваяводзтва)
- шпіталь Усіх Сьвятых (Велюнь)
- палац Паца ў Даўспудзе (1820—22, разабраны ў 1867)
- мураваная стайня гончых жарабцоў (Янаў-Падляскі, 1841)
- касьцёл у Ражанцы (Шчучынскі раён, 1827)
- палац у Канапніцы (Велюнскі павет Лодзкага ваяводзтва)
- грабніца Станіслава Косткі Патоцкага і ягонай жонкі Аляксандры (Вілянаў, 1836)
- праект палацу ў Збуйне (1833)
- Цеханаўская ратуша (1844)
- касьцёл апекі Божай Маці (Асянціны, 1845—1855)
Лісты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- O porządkach architektonicznych, Warszawa 1828, wyd. 2 1837
- Saggio sugli ordini di architettura, Warszawa 1831
- Zbiór projektów architektonicznych, Warszawa, 1838-42
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Імем архітэктара названы варшаўскі тэатар, заснаваны ў 2009 таварыствам «Italiani In Polonia» («Італьянцы ў Польшчы»). Тэатар месьціцца ў скляпеньнях запраектаванага Гэнрыкам Касьцёлу ўсіх сьвятых.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Aldona Bartczakowa. Pałac Paca. — Warszawa: 1973.
- Tadeusz S. Jaroszewski. O siedzibach neogotyckich w Polsce. — Warszawa: 1981. — ISBN 83-01-01758-9
- Tadeusz S. Jaroszewski. Henryk Marconi i neogotyk (uwagi) // «Rocznik Białostocki». — 1976 Т. 13. — С. 451—471.
- Katalog rysunków architektonicznych Henryka i Leandra Marconich w Archiwum Głównym Akt Dawnych / oprac. Tadeusz S. Jaroszewski, Andrzej Rottermund. — Warszawa: Biblioteka Muzealnictwa i Ochrony Zabytków, 1977. — Т. 11. — (seria A).
- Stanisław Łoza. Architekci i budowniczowie w Polsce. — Warszawa: 1954.
- Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk: 1974 Т. XIX/1. — С. 599—600.
- The Dictionary of Art / ed. Jane Turner Т. 20. — ISBN 1-884446-00-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэнрык Марконі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Rafał Krajewski. Henryk Marconi (wspomnienie pośmiertne) (пол.), «Tygodnik Ilustrowany» nr 186, 18.4.1863
- Гэнрык Марконі на бачыне Warszawa1939.pl (пол.)
- Варшавікія (пол.)