Перайсьці да зьместу

Гук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гукавая хваля»)
Рэактыўны самалёт F/A-18, які пераадольвае гукавы бар’ер. Белае воблака — сьціснутыя кроплі вады, якія, як лічыцца, узьнікаюць ад зьніжэньня ціску паветра вакол самалёту.

Гук — фізычная зьява, якая выклікаецца вагальнымі рухамі часьцінак асяродзьдзя, звычайна паветра, якую мы ўспрымаем слыхам. Мэханічныя вібрацыі, якія атаясамліваюцца з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасьці, цьвёрдых целах і ў плязьме. Гук ня можа ісьці праз вакуўм. Гук з частасьцю большай за 20 кГц завецца ультрагукам. Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з частасьцю паміж 16 Гц і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна зьмяншаецца з узростам. Слыхавы апарат многіх жывёлаў успрымае гукі ў значна больш шырокім дыяпазоне частасьцяў. У агульным выпадку гэты тэрмін вызначаецца працэс распаўсюджваньня абурэньняў у розных фізычных уласьцівасьцях асяродзьдзя, пры якіх аднаўленчая сіла, якая спрабуе вярнуць абураную часьцінку ў раўнавагу, зьяўляецца сілай элястычнасьці. Хвалевыя ўзбурэньні, якія вызначаюцца як гук, зьяўляюцца аб’ектыўнай рэальнасьцю і існуюць незалежна ад успрыманьня любой жывой істоты.

Распаўсюджваньне гуку ў асяродзьдзі носіць характар пругкіх хваляў. Як і ўсялякай хвалі, гуку ўласьціва амплітуда, хуткасьць і частасьць. Вывучэньнем гуку займаецца навука акустыка.

Гукі мовы чалавека ўтвараюцца ў выніку складанай работы моўнага апарату. Да яго органаў адносяцца лёгкія, гартань, глотка, галасавыя зьвязкі, цьвёрдае і мяккае паднябеньне, губы, поласьць носа і поласьць рота, язык і зубы.

Клясыфікацыя гукаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Галосныя — гукі, якія вымаўляюцца пры ўдзеле голасу.
  • Зычныя — гукі, якія складаюцца з шуму або з голасу і шуму.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]