Перайсьці да зьместу

Глубля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Глубля
Панарама Глублі
Панарама Глублі
26 чэрвеня 2021 году
Краіна Беларусь
Плошча 0,47 км²
Плошча вадазбору 1,43 км²
Максымальная глыбіня 26,8 м
Сярэдняя глыбіня 10,4 м
Найбольшая даўжыня 1,15 км
Найбольшая шырыня 0,51 км
Вышыня над узроўнем мора 170 м[1]
Аб’ём вады 5,05 млн м³
Каардынаты 54°57′35″ пн. ш. 26°22′58″ у. д. / 54.95972° пн. ш. 26.38278° у. д. / 54.95972; 26.38278Каардынаты: 54°57′35″ пн. ш. 26°22′58″ у. д. / 54.95972° пн. ш. 26.38278° у. д. / 54.95972; 26.38278
Глубля на мапе Беларусі ±
Глубля
Глубля
Глубля
Глубля
Глубля
Глубля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Глу́бля — возера ў басэйне ракі Страчы, на тэрыторыі заказьніка «Блакітныя азёры».

Возера знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, за 35 км на паўночны захад ад Мядзелу, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Альшэва.

Плошча возера складае 0,47 км² і ўся занятая лясамі. Даўжыня Глублі — 1,15 км, найбольшая шырыня — 0,51 км, найбольшая глыбіня — 26,8 м. Сярэдняя глыбіня вадаёму складае 10,4 м.

Глубля займае другое месца па велічыні сярод азёраў у сваёй групе. Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 1,5 км. Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 35 мэтраў, часьцей за ўсё крутыя, пяшчаныя, парослыя лесам. Берагі Глублі зьліваюцца са схіламі, на паўночным захадзе і поўдні берагі забалочаныя. Плытчыня возера вузкая і пяшчаная. На глыбінях дно сапрапелістае.

Падводная частка катлавіны мае форму карыта, а найбольшыя глыбіні адзначаныя на доўгай восі. Возера мае вельмі слабую праточнасьць, поўная зьмена вады адбываецца за 8—9 гадоў.

Возера Глубля на захадзе сонца (7 ліпеня 2021 г.)

Возера вызначаецца высокай празрыстасьцю і чысьцінёй вады. Назва заказьніка «Блакітныя азёры» зьвязаная зь незвычайным зялёна-блакітным колеам вады ў возеры Глубля. Такое адценьне, па ўсёй імавернасьці, вадзе надаюць сьветлыя карбанатныя адкладаньні, якія высьцілаюць дно. Узімку празрыстасьць вады перавышае 5 мэтраў, а ўлетку складае каля 4,5 мэтраў, пры гэтым афарбаванасьць вады не перавышае 10°. Шырыня паласы надводнай расьліннасьці складае 4—20 мэтраў, падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіняў у 7 мэтраў.

Тэмпэратура воднай масы каля дна ўлетку апускаецца да 4,5—5°. Узімку ў выніку слабога награваньня прыдонныя тэмпэратуры ніжэйшыя за 4°. Ва ўтрыманьні кіслароду ў вадзе назіраецца невялікае перанасычэньне каля паверхні і недахоп у прыдонных пластах вады.

Гідрахімічны склад возера зьмяняецца нязначна як ад паверхні да глыбіняў, так і на працягу года. Солявы склад вады багаты, агульная мінэралізацыя дасягае 300 мг/л. Утрыманьне ў вадзе арганічных рэчываў невысокае. Але багаты склад мінэральных спалучэньняў спрыяе разьвіцьцю жывых арганізмаў.

Аснову фітаплянктону складаюць дыятомавыя і сіне-зялёныя водарасьці. Біямаса складае меней за 2 г/м³. Макафіты ўтвараюць разрэжданыя зарасьці трысьнягу і чароту. Часам сустракаюцца рэдкія разьліны: вадзяная сасёнка, меч-трава. Апошняя занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Іхтыёфаўну возера складаюць акуні, шчупакі, ляшчы.

У 1929—1930 гадох узровень вады ў возеры быў штучна падвышаны на прыблізна 1 мэтар для запаўненьня Альшэўскіх рыбаводных сажалак. Пазьней рыбалоўная гаспадарка прыйшла ў заняпад, а падвышэньне ўзроўню вады вылілася ў забалочаннасьць прыбярэжнай паласы.

У возера ўпадае ручай з возера Глубелькі, і выцякае ручай у раку Страчу.

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  • Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 127
  • Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.