Перайсьці да зьместу

Мёртвае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Мёртвае
Краіна Беларусь
Плошча 0,01 км²
Максымальная глыбіня 4,8 м
Сярэдняя глыбіня 2,4 м
Найбольшая даўжыня 0,1 км
Каардынаты 54°58′4.92″ пн. ш. 26°23′49.87″ у. д. / 54.9680333° пн. ш. 26.3971861° у. д. / 54.9680333; 26.3971861Каардынаты: 54°58′4.92″ пн. ш. 26°23′49.87″ у. д. / 54.9680333° пн. ш. 26.3971861° у. д. / 54.9680333; 26.3971861
Мёртвае на мапе Беларусі
Мёртвае
Мёртвае
Мёртвае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мёртвае — невялікае возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блакітных азёр. Знаходзіцца на тэрыторыі ляндшафтнага заказьніка «Блакітныя азёры». Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр.

Возера належыць да басэйну ракі Страча.

Катлавіну возера ўтварае паласа верхавога балота, а таму ў ваду не трапляюць мінэральныя рэчывы. Мінэралізацыя возера не перавышае 50—60 мг/л. Возера адкрытае з усіх бакоў. На мелкаводзьдзі водныя расьліны не распаўсюджаныя. Рыба ў возеры практычна адсутнічае. З гэтай прычыны возера атрымала сваю назву.