Ячменек

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Возера
Ячменек
Краіна Беларусь
Плошча 0,02 км²
Максымальная глыбіня 8 м
Сярэдняя глыбіня 3,6 м
Найбольшая даўжыня 0,2 км
Каардынаты 54°57′45.8″ пн. ш. 26°23′47.24″ у. д. / 54.962722° пн. ш. 26.3964556° у. д. / 54.962722; 26.3964556Каардынаты: 54°57′45.8″ пн. ш. 26°23′47.24″ у. д. / 54.962722° пн. ш. 26.3964556° у. д. / 54.962722; 26.3964556
Ячменек на мапе Беларусі
Ячменек
Ячменек
Ячменек

Ячменек — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блакітных азёр.

Возера належыць да басэйну ракі Страча і знаходзіцца на тэрыторыі ляндшафтнага заказьніка «Блакітныя азёры».

Назва возера паходзіць ад формы католавіны вадаёму, якая нагадвае ячменнае зярнятка.

Сярэдняя глыбіня возера складае 3,6 мэтру, максымальная — 8 мэтраў. Даўжыня Ячменека складае прыблізна 200 мэтраў, плошча — каля 2 гектараў. Катлівіна характарыхуецца крутымі схіламі.

У возеры і прыбярэжнай тэрыторыі расьце рэдкі від расьлінаў — меч-трава.

З возера Ячменек выцякае ручай у возера Глубелька. Возера знаходзіцца ў забалочаным лесе, прытокі ў яго адсутнічаюць.

Празрыстасьць вады высокая, аднак мінэралізацыя падвышаная і складае больш за 300 мг/л.