Гальгрымскірк’я
Славутасьць | |
Гальгрымскірк’я
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Рэйк’явік[1] |
Каардынаты | 64°08′30″ пн. ш. 21°55′36″ з. д. / 64.14167° пн. ш. 21.92667° з. д.Каардынаты: 64°08′30″ пн. ш. 21°55′36″ з. д. / 64.14167° пн. ш. 21.92667° з. д. |
Канфэсія | Царква Ісьляндыі |
Архітэктурны стыль | нэаготыка і экспрэсіянізм[d] |
Аўтар праекту | Гуд’ёўн Самуэльсан |
Дата заснаваньня | 1986 |
Сайт | hallgrimskirkja.is (ісьл.) |
Гальгрымскірк’я | |
Гальгрымскірк’я на Вікісховішчы |
Га́льгрымскірк’я (па-ісьляндзку: Hallgrímskirkja — царква Гальгрымура) — лютэранская царква ў Рэйк’явіку, сталіцы Ісьляндыі. Чацьверты па вышыні будынак у Ісьляндыі пасьля доўгахвалёвай радыёмачты Гэлісандур, Эйдарскага доўгахвалёвага радыёперадатчыка і Смараторскай вежы. Царква названая ў гонар паэта і нацыянальнага лідэра Гальгрымура Пітурсана, аўтара кнігі «Гімны жарсьці».
Праект царквы быў распрацаваны ў 1937 годзе архітэктарам Гуд’ёўнам Самуэльсанам. Царква будавалася 38 гадоў. Будаўнічыя работы пачаліся ў 1945 годзе, а скончыліся ў 1986 годзе. Крыпта і хоры былі завершаны ў 1948 годзе, вежа і крылы — у 1974 годзе. Нэф быў асьвечаны ў 1986 годзе. Царква знаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіку, і бачная зь любога пункту гораду. Яна зрабілася сымбалем ісьляндзкай сталіцы. У царкве месьціцца вялікі арган, створаны нямецкім майстрам Ёганэсам Кляйсам з Бону. Арган зьяўляецца мэханічным, мае 5275 трубкі, яго вышыня складае 15 м, вага — 25 тонаў.
Царква выкарыстоўваецца таксама ў якасьці аглядальнай вежы, зь якой адкрываецца від на Рэйк’явік і ягоныя ваколіцы. Перад царквой знаходзіцца статуя Лейфа Шчасьлівага, падораная Злучанымі Штатамі Амэрыкі ў 1930 годзе ў гонар тысячагадовага юбілею альтынгу — Ісьляндзкага парлямэнту.