Гальгрымскірк’я

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Гальгрымскірк’я
Leifur Eiríksson and Hallgrímskirkja (14527191932).jpg
Краіна
Месцазнаходжаньне Рэйк’явік[1]
Каардынаты 64°08′30″ пн. ш. 21°55′36″ з. д. / 64.14167° пн. ш. 21.92667° з. д. / 64.14167; -21.92667Каардынаты: 64°08′30″ пн. ш. 21°55′36″ з. д. / 64.14167° пн. ш. 21.92667° з. д. / 64.14167; -21.92667
Канфэсія Царква Ісьляндыі
Архітэктурны стыль нэаготыка і экспрэсіянізм[d]
Аўтар праекту Гуд’ёўн Самуэльсан
Дата заснаваньня 1986
Сайт hallgrimskirkja.is(ісьл.)
Гальгрымскірк’я на мапе Ісьляндыі
Гальгрымскірк’я
Гальгрымскірк’я
Гальгрымскірк’я
Commons-logo.svg Гальгрымскірк’я на Вікісховішчы

Га́льгрымскірк’я (па-ісьляндзку: Hallgrímskirkja — царква Гальгрымура) — лютэранская царква ў Рэйк’явіку, сталіцы Ісьляндыі. Чацьверты па вышыні будынак у Ісьляндыі пасьля доўгахвалёвай радыёмачты Гэлісандур, Эйдарскага доўгахвалёвага радыёперадатчыка і Смараторскай вежы. Царква названая ў гонар паэта і нацыянальнага лідэра Гальгрымура Пітурсана, аўтара кнігі «Гімны жарсьці».

Праект царквы быў распрацаваны ў 1937 годзе архітэктарам Гуд’ёўнам Самуэльсанам. Царква будавалася 38 гадоў. Будаўнічыя работы пачаліся ў 1945 годзе, а скончыліся ў 1986 годзе. Крыпта і хоры былі завершаны ў 1948 годзе, вежа і крылы — у 1974 годзе. Нэф быў асьвечаны ў 1986 годзе. Царква знаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіку, і бачная зь любога пункту гораду. Яна зрабілася сымбалем ісьляндзкай сталіцы. У царкве месьціцца вялікі арган, створаны нямецкім майстрам Ёганэсам Кляйсам з Бону. Арган зьяўляецца мэханічным, мае 5275 трубкі, яго вышыня складае 15 м, вага — 25 тонаў.

Царква выкарыстоўваецца таксама ў якасьці аглядальнай вежы, зь якой адкрываецца від на Рэйк’явік і ягоныя ваколіцы. Перад царквой знаходзіцца статуя Лейфа Шчасьлівага, падораная Злучанымі Штатамі Амэрыкі ў 1930 годзе ў гонар тысячагадовага юбілею альтынгу — Ісьляндзкага парлямэнту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д archINFORM (ням.) — 1994.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]