Перайсьці да зьместу

Вінаградаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вінаградаў
лац. Vinahradaŭ
укр. Виноградів
Вінаградаў
Герб Вінаградава
Першыя згадкі: 1262
Краіна: Украіна
Вобласьць: Закарпацкая
Раён: Вінаградаўскі
Плошча: 32,09 км²
Вышыня: 134 м н. у. м.
Насельніцтва (2001)
колькасьць: 25 760 чал.
шчыльнасьць: 802,74 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 3143
Паштовы індэкс: 90300
КОАТУУ: 2121210100
Геаграфічныя каардынаты: 48°8′23″ пн. ш. 23°1′59″ у. д. / 48.13972° пн. ш. 23.03306° у. д. / 48.13972; 23.03306Каардынаты: 48°8′23″ пн. ш. 23°1′59″ у. д. / 48.13972° пн. ш. 23.03306° у. д. / 48.13972; 23.03306
Вінаградаў на мапе Ўкраіны
Вінаградаў
Вінаградаў
Вінаградаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.rada.vynogradiv.com.ua/

Вінагра́даў (па-ўкраінску: Виноградів; да 1946 году — Сэўлюш) — раённы горад у Закарпацкай вобласьці ва Ўкраіне. Разьмешчаны на правым беразе ракі Цісы пад Чорнай гарой, на якой вырошчваецца вінаград. Плошча гораду — 50,6 тыс. км². Колькасьць насельніцтва — блізу 26 000 чалавек.

Упершыню ўзгадваецца ў 1262 годзе.

Помнікі архітэктуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Вінаградаўскі замак (іншая назва - Канькаўскі замак) - замак у Закарпацьці, помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня. Разьмешчаны на ўсходняй ускраіне Вінаградава, ля падножжа Чорнай Гары.
  • Палац Перені — былы палац і парк барона Жыгманду Пэрэні‎, помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня.
  • Узьнясенскі касьцёл — помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня. Будынак быў узьведзены ў 13 -15 стагодзьдзях, зьведаў некалькі перабудоў.
  • Кляштар францысканцаў — помнік сакральнай архітэктуры, комплекс якога ўключае касьцёл 1516 году і прыбудаваны да касьцёла двухпавярховы будынак кельлі. Помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня.
  • Рэфармацкі касьцёл — каменны будынак, пабудаваны ў 1828-1872 гг. На фасадзе захаваліся архітэктурныя дэталі і элемэнты дэкору, у тым ліку портык над уваходам, мэталічная брама і арачны ўваход.
  • Скульптура анёла-ахоўніка горада, усталяваная перад будынкам мясцовай рады, грэка-каталіцкай царквой (1796), а таксама былой сінагогай (XІX стагодзьдзе).
  • Міні-скульптура саляному шахтару ў межах турыстычнага маршруту "Саляны шлях Закарпацьця". Знаходзіцца ў Канькаўскім замку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вінаградаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў