Віленская ратуша
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Віленская ратуша
| |
Віленская ратуша
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Адрас | Ратушны пляц |
Каардынаты | 54°40′41″ пн. ш. 25°17′13″ у. д. / 54.67806° пн. ш. 25.28694° у. д.Каардынаты: 54°40′41″ пн. ш. 25°17′13″ у. д. / 54.67806° пн. ш. 25.28694° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Лаўрын Гуцэвіч |
Віленская ратуша | |
Віленская ратуша на Вікісховішчы |
Віленская ратуша — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Ратушным пляцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную ратушу ў Вільні, відаць, збудавалі па атрыманьні местам Магдэбурскага права ў 1387 годзе. У пісьмовых крыніцах яна ўпершыню ўпамінаецца ў 1432 годзе.
У 1662 годзе на апошнім ярусе вежы ўсталявалі мескі гадзіньнік. У час рамонту 1680 году галоўны і бакавы фасады аздобілі скульптурамі анёлаў.
У 1725 годзе стары гадзіньнік замянілі на новы з пазалочанымі літарамі работы віленскага майстра А. Скачкоўскага. Тады ж на вежу ўзьнялі званы, а будынак ратушы накрылі новай дахоўкай. У гэты час вышыня вежы ратушы дасягала 44,85 мэтра[1]. У выніку пажараў 1848 і 1749 гадоў будынак значна пацярпеў, а паседжаньні магістрату часова перанесьлі ў прыватны дом. У 1769 годзе будынак ратушы аднавілі паводле праекту архітэктара Яна Гляўбіца. Аднак у 1781 годзе абвалілася вежа, якая пашкодзіла частку будынка. У 1786—1789 гадох ратушу аднавілі паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права. Ратуша перастала выконваць свае функцыі.
У 1811—1924 гадох у будынку ратушы разьмяшчаўся мескі тэатар[3]. У 1854 годзе тут адбылася прэм’еры опэры Станіслава Манюшкі «Галка».
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1936—1939 гадох праводзілася рэстаўрацыя будынка ратушы паводле праекту С. Нарэмбскага. У 1940 годзе тут адкрыўся Віленскі мескі музэй[4]. Па Другой сусьветнай вайне з 1944 году ў будынку ратушы месьціўся Мастацкі музэй.
У 1995 годзе экспазыцыю Мастацкага музэя перамясьцілі ў іншыя памяшканьні Нацыянальнага мастацкага музэя Летувы, а ў будынку ратушы разьмясьціўся Палац работнікаў мастацтваў, які займаў перад тым Біскупскі палац, які стаў рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Летувы. У 1999 годзе ў будынку ратушы пачала працаваць дзяржаўная ўстанова «Віленская ратуша», рэарганізаваная ў 2001 годзе ў грамадзкую ўстанову. Тут праходзяць урачыстыя паседжаньні, сьвяткаваньні дзяржаўных сьвятаў, цырымоніі ўручэньня розных узнагародаў і прэміяў Віленскага самакіраваньня, прыёмы дэлегацыяў, прэзэнтацыі выданьняў, выставы, балі, канцэрты, сэмінары і канфэрэнцыі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняй готыкі, сьпярша перабудаваны ў стылі барока, а потым — клясыцызму (пры апошняй перабудове выкарыстоўвалася частка муроў і сутарэньні старога будынка). Ад пачатку гэта быў 2-павярховы будынак зь вежай на восі галоўнага фасаду. У аснове вежы быў чацьвярык, вышэй — васьмярык. Па апошняй перабудове гэта квадратны ў пляне 2-павярховы будынак, які мае строгія прапорцыі і сымэтрычнасьць формаў. Галоўны фасад, зьвернуты да трыкутнага гістарычнага Рынку (цяпер Ратушны пляц) і пастаўлены восьсю пляцу, вылучаецца ўрачыстым портыкам з шасьцю калёнамі дарыцкага ордэру зь невысокім трыкутным франтонам.
Дэкор унутраных памяшканьняў, аздобленых барэльефамі і калёнамі, багацейшы і больш разнастайны за вонкавы. Пакоі на першым паверсе разьмяшчаюцца вакол прасторнага вэстыбюлю (ад пачатку гэта быў пакой дзеля мескіх шаляў, цяпер фае першага паверху плошчай 277 м²) і шырокіх цэнтральных сходаў, аздобленых іянічнымі калёнамі. На другім паверсе разьмяшчаліся галоўная парадная заля і анфіляда вакол яе, купецкая заля і заля магістрату. Галоўная заля (цяпер Вялікая або Калённая, плошча 336 м²) слыла добрай акустыкай. На другім паверсе знаходзяцца Камэрная заля плошчай 109 м², Шэрая заля плошчай 95 м² і рэпрэзэнтацыйная гасьцёўня мэра Вільні.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1600 г.
-
Т. Макоўскі, 1604 г.
-
П. Росі, 1763 г.
-
П. Росі, 1785 г.
-
Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
-
Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
-
Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
-
Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
-
Л. Гуцэвіч, 1785—1786 гг.
-
Ю. Пешка, 1797 г.
-
П. Росі, 1799 г.
-
Ю. Пешка, 1808 г.
-
В. Тым, 1812 г.
-
Ю. Азямблоўскі, 1835 г.
-
Ю. Азямблоўскі, 1835 г.
-
1845 г.
-
Я. Дамель, 1846 г.
-
Ў. Флойд, 1851 г.
-
1863 г.
-
1882 г.
-
1890—1920 гг.
-
К. Альбрэхт, 1915 г.
-
А. Голер, 1917 г.
-
1917 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
А. Сьвяйкоўскі, 1861—1866 гг.
-
С. Флёры, 1899 г.
-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1920—1928 гг.
-
Я. Булгак, 1929 г.
-
Я. Булгак, 1934 г.
-
да 1937 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1936 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку пляцу
-
Галоўны фасад уночы
-
Калянада парадных сходаў
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Афіцыйны адрас — Didžioji g. 31
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Drėma V. Dingęs Vilnius. — Vilnius, 1991. P. 146.
- ^ Кушнярэвіч А. Віленская ратуша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 417.
- ^ Kłos J. Wilno: przewodnik krajoznawczy Juljusza Kłosa. — Wilno, 1937. S. 174—175.
- ^ Медонис А. Туристу о Вильнюсе. — Вильнюс, 1965. С. 90.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4