Візіла
Выгляд
Візіла | |
па-нямецку: Wezilo | |
арцыбіскуп Майнцу | |
---|---|
1084 — 1088 | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
Нарадзіўся | XI стагодзьдзе |
Памёр | 1088 |
Пахаваны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Візіла (лац. Wizilo[1], Wizelo[2]; ? — 1088) — арцыбіскуп Майнцу (з 1084).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Служыў сьвятаром у Гальбэрштаце. Узвысіўся пры падтрымцы імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Генрыха IV, прыхільнікам якога быў у час канфлікту з Ватыканам, падтрымліваў антыпапу Клімэнта III.
У 1084 годзе атрымаў пасьвячэньне на арцыбіскупа Майнцу. У 1085 годзе вёў перамовы ад імя імпэратара з папскім легатам, будучым Папам рымскім Урбанам II. Таго ж году Візілу за стараннасьць, зь якой ён бараніў інтарэсы імпэратара, асудзілі за сыманію і адлучылі ад кіроўнага Сыноду Квэдлінбургу[3].
У траўні 1087 году «імпэрскі прэфэкт Везіла» спрыяў стаўленіку імпэратара антыпапе Клімэнту III у выгнаньні з Рыму Папы рымскага Віктара III[4].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Monumenta Germaniae historica inde ab anno Christi quingentesimo usque ad annum millesimum et quingentesimum. T. 10. — Hannoverae, 1852. P. 651.
- ^ Monumenta Germaniae historica inde ab anno Christi quingentesimo usque ad annum millesimum et quingentesimum. T. 17. — Hannoverae, 1861. P. 904.
- ^ Skinner P. Challenging the Boundaries of Medieval History: The Legacy of Timothy Reuter. — Brepols, 2009. P. 158.
- ^ Hay D. J. The Military Leadership of Matilda of Canossa, 1046–1115. — Manchester University Press, 2008. P. 121.