Перайсьці да зьместу

Вялікае перасяленьне народаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
820 г. н. э.

Вялі́кае перасяле́ньне народаў, таксама Ба́рбарскае ўварва́ньне — пэрыяд у гісторыі Эўропы, адзначаны масавымі міграцыямі, у выніку якіх склалася аснова сучаснай этнакультурнай мапы гэтай часткі сьвету. Перасяленьне народаў у Эўропе, якое адбывалася прыкладна паміж 300-мі і 700-мі гадамі нашай эры, супала з пэрыядам пераходу ад Антычнасьці да Раньняга Сярэднявечча. Гэтыя рухі адзначаліся глыбокімі зьменамі, як у межах Рымскай імпэрыі так і ў межах так званай «барбарскай мяжы». Мігруючыя народы складаліся з готаў, вандалаў, булгараў, аланаў, свэваў, фрызаў, франкаў і іншых германскіх, славянскіх плямёнаў, а таксама плямёнаў неіндаэўрапейскага паходжаньня (булгары).

Традыцыйна пачатак Вялікага перасяленьня зьвязваюць зь міграцыямі, што выклікалі разгром гунамі аб’яднаньня Германарыха (каля 375), фінал у Заходняй Эўропе — з узьнікненьнем Франскай дзяржавы і падзеньнем шэрагу ўсходнегерманскіх каралеўстваў да сярэдзіны VI ст.; ва Ўсходняй Эўропе — з расьсяленьнем славянскіх і цюрскіх народаў, утварэньнем да канца VII ст. Хазарскага каганату й першага Баўгарскага царства.

Усё перасяленьне можа быць падзеленае на дзьве часткі: першая, паміж 300-мі і 500-мі гадамі нашай эры, калі большасьць германскіх народаў рынулася ў вобласьці Заходняй Рымскай імпэрыі (Гл. таксама: остготы, вэстготы, бургундцы, аланы, лянгабарды, англы, франкі, саксоны, юты, вандалы). Першымі, каб фармальна ўвайсьці на рымскую тэрыторыю, як уцекачы ад гунаў, былі вэстготы (376). Дапушчаныя рымлянамі, пры ўмове, што яны будуць абараняць мяжу Дунаю, але ў канчатковым выніку вэстготы ўварваліся ў Італію і разрабавалі Рым, у 410 г. Затым яны асвоілі Ібэрыйскі паўвостраў і стварылі сваё каралеўства, якое праіснавала 300 г., дапамагалі рымлянам у барацьбе з остготамі, якія абгрунтаваліся непасрэдна ў Італіі.

У Галіі франкі, лідэры якіх настойліва былі арыентаваныя на Рым, увайшлі ў рымскія правінцыі больш паступова і мірна. Пасьпяхова ваюючы з аленамі, бургундцамі і вэстготамі, каралеўства Франкаў стала ядром будучых дзяржаваў Францыі і Нямеччыны. Тым часам рымская Вялікабрытанія заваёўвалася англамі і саксамі.

Другая частка, паміж 500-мі і 700-мі гадамі нашай эры, адзначылася славянскім засяленьнем Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, асабліва Старажытнай Нямеччыны. Булгары, сёньня славянізаваны народ, якія прысутнічалі ў далёкаўсходняй Эўропе з II стагодзьдзя, заваявалі ўсходнюю балканскую тэрыторыю Бізантыйскай імпэрыі ўжо ў VII стагодзьдзі. Лямбарды, германскі народ, асвоілі паўночную Італію, рэгіён, сёньня вядомы як Лямбардыя.

На працягу раньніх бізантыйска-арабскіх войн і ў другой палове VII і ў пачатку VIII стагодзьдзяў, арабскія войскі спрабавалі ўварвацца ў Паўднёва-ўсходнюю Эўропу, праз Малую Азію, але ў выніку былі пераможаныя аб’яднанымі сіламі Бізантыі і Баўгарыі ў 717—718 гг. У выніку хазарска-арабскіх войн хазары спынілі арабскае пашырэньне ва Ўсходнюю Эўропу, папярок Каўказу. У той самы час маўры (якія складалія з арабаў і бэрбэраў) праз Гібралтар пранікаюць у Паўднёва-заходнюю Эўропу, заваёўваючы Пірэнэйскі паўвостраў, зьнішчаючы тым самым Каралеўства вэстготаў (711 г.), аднак былі спыненыя франкамі ў бітве пад Турам (732 г.). Гэтыя бітвы ў значнай ступені ўсталявалі мяжу паміж хрысьціянскім сьветам і ісламам на працягу наступных трох стагодзьдзяў.

Пачынаючы з VIII па X ст., што звычайна ня лічыцца вялікім перасяленьнем, узьнікаюць новыя хвалі міграцыі народаў, спачатку вуграў (продкаў вугорцаў), а пазьней і цюрскіх народаў.