Высокаўскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Высокаўскі замак
| |
Высокаўскі замак
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Высокае |
Каардынаты | 52°33′00.12″ пн. ш. 23°33′05.62″ у. д. / 52.5500333° пн. ш. 23.5515611° у. д.Каардынаты: 52°33′00.12″ пн. ш. 23°33′05.62″ у. д. / 52.5500333° пн. ш. 23.5515611° у. д. |
Заснавальнік | Павал Ян Сапега |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Высокаўскі замак | |
Высокаўскі замак на Вікісховішчы |
Высокаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Высокім. Знаходзіцца на правым беразе ракі Пульвы, пасярод парку. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваліся земляныя валы і мураваная брама. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак у Высокім у XVII ст. збудаваў ваявода віцебскі Павал Ян Сапега.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) замак значна пацярпеў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1977 годзе археалягічныя дасьледаваньні замка праводзіў Міхась Ткачоў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замкавы комплекс займаў аточаную вадой пляцоўку: раку Пульву падперлі плацінай, і такім чынам зрабілі штучнае абвадненьне. З паўночнага ўсходу, дзе быў уезд, знаходзіўся шырокі стаў. Церазь яго перакінулі пад’ёмны мост, які падводзіў да 2-павярховай з трыма варотамі цаглянай вежы-брамы, схаванай у тоўшчы землянога вала. У ёй разьмяшчаліся кардэгарда, збраёўня і пад’ёмны мэханізм моста. З бакоў падыходаў да брамы месьціліся 2 магутныя бастыёны і 2 курціны. Невялікія бастыёны былі тут таксама з поўначы і з захаду. На вялікім замкавым дзяцінцы стаялі драўляны палац і гаспадарчыя будынкі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Н. Орда, 1876 г.
-
Літаграфія з акварэлі Н. Орды, 1877—1883 гг.
-
1882 г.
-
да 1915 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
верасень 1917 г.
-
9 верасьня 1917 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Брама
-
Брама з адваротнага боку
-
Вал
-
Роў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000337 |