Кардэгарда
Выгляд
Кардэгарда (франц. corps de garde) — збудаваньне ў фартэцыях і замках XVI—XVIII стагодзьдзяў для разьмяшчэньня каравула.
Кардэгарды будаваліся з цэглы, каменю, часам у тэхніцы прускага мура, але для ВКЛ і Беларусі найбольш характэрнымі былі кардэгарды з дрэва. Прыкладам у пачатку ХІХ стагодзьдзя ў Слуцкай фартэцыі ўсе чатыры кардэгарды ля брамаў былі драўлянымі.
Звычайна будавалася ў комплексе з брамаю. Унутры месьціліся памяшканьні для варты і афіцэраў. Часам кардэгарды аб’ядноўваліся з астрогам-мытняй.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5