Перайсьці да зьместу

Вуглевадароды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вуглевадарод»)

Вуглевадароды[1]арганічныя рэчывы, якія складаюцца з атамаў вугляцу ды вадароду. Вуглевадароды лічацца асноўнымі злучэньнямі арганічнай хіміі, а ўсе астатнія лічацца за вытворныя ад іх.

Па сваёй будове вуглевадароды падзяляюць на аліфатычныя (тыя, якія ня маюць цыклаў) ды цыклічныя (якія маюць цыкль). Цыклічныя ў сваю чаргу падзяляюцца на карбацыклічныя (утрымліваюць толькі вуглец і вадарод) ды гетэрацыклічныя (маюць нейкі іншы элемэнт апроч вугляцу й вадароду, напрыклад серку альбо азот). Карбацыклічныя могуць быць араматычнымі (якія маюць бэнзольнае кальцо) і аліцыклічнымі (ня ўтрымліваюць бэнзольнае кальцо).

Па тыпе сувязі паміж атамамі вугляцу бываюць насычанымі (адзінарная сувязь), да якіх адносяць альканы й цыкляальканы і ненасычаныя (з двайной ці трайной сувязьзю), да якіх належаць алькены, алькіны, дыены, арэны, цыкляалькены, цыкляалькіны.

Ацыклічныя (бяз цыклу) Карбацыклічныя
насычаныя ненасычаныя насычаныя ненасычаныя
адзінарная сувязь двайная сувязь трайная сувязь дзьве двайныя сувязі адзінарная сувязь бэнзольнае кальцо
альканы алькены алькіны дыены цыкляальканы арэны, цыкляалькены, цыкляалькіны

Асноўнымі крыніцамі здабыцьця вуглевадародаў ёсьць — нафта, прыродны газ, каменны вугаль.