Альканы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Альканы[1][2] (таксама — парафіны) — насычаныя аліфатычныя ацыклічныя вуглевадароды лінейнай альбо разгалінаванай будовы, якія ўтрымліваюць у сабе толькі простыя сувязі і ствараюць гамалягічны шэраг з агульнай формалай CnH2n+2. Альканы ёсьць насычанымі вуглевадародамі, таму ўтрымліваюць максымальна магчымую колькасьць атамаў вадароду. Кожны атам вугляроду ў малекулах альканаў знаходзіцца ў стане sp3-гібрыдызацыі. Усе чатыры сувязі накіраваны ў вяршыні тэтраэдра пад вуглом 109°28'. Сувязі C—C ўяўляюць сабою σ-сувязі. Даўжыня сувязі C—C складае 0,154 нм, даўжыня сувязі C—H — 0,1087 нм.

Гамалягічны шэраг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гамалягічны шэраг альканаў[3] — шэраг альканаў, дзе кожны наступны павялічвае колькасьць атамаў вягляроду ды вадароду па формуле CnH2n+2. Ніжэй прыведзены толькі першыя дзесяць чальцоў шэрагу, у які тэарытычна можа ўваходзіць бясконцае мноства альканаў.

Гамалягічны шэраг альканаў (першыя 10 чальцоў)
Мэтан CH4 CH4
Этан CH3—CH3 C2H6
Прапан CH3—CH2—CH3 C3H8
Бутан CH3—CH2—CH2—CH3 C4H10
Пэнтан CH3—CH2—CH2—CH2—CH3 C5H12
Гексан CH3—CH2—CH2—CH2—CH2—CH3 C6H14
Гептан CH3—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH3 C7H16
Актан CH3—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH3 C8H18
Нанан CH3—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH3 C9H20
Дэкан CH3—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH2—CH3 C10H22

Фізычныя ўласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тэмпэратура плаўленьня і кіпеньня павялічваюцца разам з малекулярнай масай і даўжынёй галоўнага вугляроднага ланцуга.
  • Пры нармальных умовах (ціск 105 Па, тэмпэратура 0 °C), неразгалінаваныя альканы ад CH4 да C4H10 зьяўляюцца газамі, з C5H12 да C13H28 — вадкасьцямі, а з C14H30 і далей — цьвёрдымі рэчывамі.
  • Тэмпэратура плаўленьня й кіпеньня паніжаецца ад менш разгалінаваных да больш разгалінаваных.
  • Газападобныя альканы гараць бескаляровым альбо бледна-блакітным полымям з вылучэньнем вялізнай колькасьці цеплыні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Альканысховішча мультымэдыйных матэрыялаў