Перайсьці да зьместу

Втачнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Втачнік
Найвышэйшая гара Втачніку
Найвышэйшы пункт
Втачнік
Вышыня 1346 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Жыліна, Банска Быстрыца
Кантынэнт Эўропа
Краіна Славаччына
Горная сыстэма Заходнія Карпаты
Втачнік на мапе Славаччыны
Втачнік
Втачнік
Втачнік

Втачнік (па-славацку: Vtáčnik) — горны масіў у цэнтральнай Славаччыне вульканічнага паходжаньня, частка Славацкага Страдагор’я. Найвышэйшы пункт — гара Втачнік (1346 м). Втачнік падзяляецца на чатыры часткі: Высокі Втачнік, Нізкі Втачнік, Жупкаўска Бразда, Рай.

На тэрыторыі Втачніку знаходзіца частка ахоўваемай прыроднай вобласьці Понітрэ. Больш за палову тэрыторыі пакрыта пераважна дубова-букавымі лясамі, на схіле гары Втачнік знаходзіцца рэліктавы піхтавы гай, астатняе ў асноўным горныя лугі. Втачнік знаходзіцца ў басэйнах рэк Грон і Нітра. Акрамя ахоўваемай прыроднай вобласьці Понітрэ, на тэрыторыі Втачніка знаходзяцца меншыя ахоўваемыя рэзэрвацыі, напрыклад, Бухлаў-Жарнаў, Вялікі Врх, Кліча, Вялікая Скала і да т. п.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Втачніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў