Перайсьці да зьместу

Велімір Хлебнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Велімір Хлебнікаў
Велимир Хлебников
Велімір Хлебнікаў, 1913 год
Велімір Хлебнікаў, 1913 год
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Віктар Уладзімеравіч Хлебнікаў (Виктор Владимирович Хлебников)
Псэўданімы Е. Лунеў, Веліполк Хлебнікаў (Е. Лунев, Велиполк Хлебников)
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1885 па старым стылі
стаўка Маладзярбетаўскага ўлусу, Астраханская губерня, Расейская імпэрыя (цяпер Малыя Дзярбеты, Калмыкія
Памёр 28 чэрвеня 1922 (36 гадоў)
вёска Санталава, Красьцецкі павет, Наўгародзкая губерня (цяпер вёска не існуе)
Пахаваны
Бацькі Vladimir Khlebnikov[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік
Гады творчасьці 19121922
Кірунак футурызм
Жанр паэзія, проза
Мова расейская мова[1]
Дэбют 1912 год
Пераклады на беларускую ў Вікікрыніцах
hlebnikov.ru

Велімір Хлебнікаў (у шэрагу прыжыцьцёвых выданьнях — Велемір, Велемир, Velimir; сапраўднае імя Віктар Уладзімеравіч Хлебнікаў; 28 кастрычніка (9 лістапада) 1885 — 28 чэрвеня 1922) — расейскі паэт і празаік Срэбранага веку, выбітны дзяяч расейскага авангарднага мастацтва. Уваходзіў у лік заснавальнікаў расейскага футурызму; рэфарматар паэтычнай мовы, экспэрымэнтатар у галіне словатворчасьці і «зауми», Старшыня зямнога шара.

У вёсцы Раўчукі Крэсьцецкага раёна Наўгародзкай вобласьці, дзе ў 1922 годзе быў пахаваны Хлебнікаў, у 1986 годзе быў адкрыты музэй паэта, там праходзяць штогадовыя літаратурныя чытаньні.

У гонар Хлебнікава названа малая плянэта 3112 Вэлімір, адкрытая савецкім астраномам Н. С. Чарных ў 1977 годзе.

На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Янка Сіпакоў[2].

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Велімір Хлебнікаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў