Вальтэр Грос
Вальтэр Грос | |
па-нямецку: Walter Groß | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
21 кастрычніка 1904 |
Памёр: |
25 красавіка 1945 (40 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Ва́льтэр Грос (па-нямецку: Walter Groß; 21 кастрычніка 1904, Касэль — 25 красавіка 1945, Бэрлін) — палітычны дзяяч нацысцкае Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наведваў пратэстанцкія гімназіі ў Позэне і Гётынгене. З 1923 году вывучаў мэдыцыну ў Гётынгенскім, Тубінгенскім і Мюнхэнскім унівэрсытэтах. Па сканчэньні навучаньня ў 1928 годзе атрымаў доктарскую ступень.
Чалец НСРПН (NSDAP) з 1925 году.
Да 1932 году працаваў асыстэнтам у шпіталі Браўншвайгу. Пасьля ўступіў у нацысцкую мэдыцынскую асацыяцыю і стаў супрацоўнікам Дэпартамэнту аховы здароўя НСРПН.
У 1933 годзе Грос заснаваў Управу палітыкі ў галіне народанасельніцтва і расавай гігіены, у траўні 1934 году перайменаваную ў Офіс расавай палітыкі НСРПН[2]. Узначаленая ім установа мела займацца публічнай прапагандай і падтрымкай нацысцкай праграмы стэрылізацыі і іншых схемаў «этнічнага паляпшэньня».
У 1936 годзе стаў чальцом Райхстагу.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грос быў антысэмітам і заклікаў да вынішчэньня жыдоў паводле «Канчатковага разьвязаньня (Endlösung)». Напісаў некалькі кнігаў на тэму «жыдоўскага пытаньня».
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З уваходам у Бэрлін Чырвонай арміі Грос спаліў свае дакуманты і зьдзейсьніў самагубства ва ўласным доме, такім чынам зьнішчыўшы грунтоўныя доказы, «якія маглі абвінаваціць больш за 3000 чальцоў нацысцкай сеткі расавых прапагандыстаў»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://spartacus-educational.com/GERgross.htm
- ^ National Socialist Racial Policy: A Speech to German Women (анг.)
- ^ Claudia Koonz. The Nazi Conscience. — Cambridge: Harvard University Press, 2003. — С. 106-107.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Monika Deniffel. Groß, Walter // Personenlexikon 1933-1945. — Wien: Tosa, 2003. — С. 166. — ISBN 3-85492-756-8
- Roger Uhle. Neues Volk und reine Rasse. Walter Gross und das Rassenpolitische Amt der NSDAP (RPA). — Aachen: Diss, 1999.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літаратура пра Вальтэра Гроса на бачыне Нацыянальнай бібліятэкі Нямеччыны
- Вальтэр Грос (анг.)