Вальтэр Грос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вальтэр Грос

Ва́льтэр Грос (па-нямецку: Walter Groß; 21 кастрычніка 1904, Касэль25 красавіка 1945, Бэрлін) — палітычны дзяяч нацысцкае Нямеччыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наведваў пратэстанцкія гімназіі ў Позэне і Гётынгене. З 1923 году вывучаў мэдыцыну ў Гётынгенскім, Цюбінгенскім і Мюнхэнскім унівэрсытэтах. Па сканчэньні навучаньня ў 1928 годзе атрымаў доктарскую ступень.

Чалец НСРПН (NSDAP) з 1925 году.

Да 1932 году працаваў асыстэнтам у шпіталі Браўншвайгу. Пасьля ўступіў у нацысцкую мэдыцынскую асацыяцыю і стаў супрацоўнікам Дэпартамэнту аховы здароўя НСРПН.

У 1933 годзе Грос заснаваў Управу палітыкі ў галіне народанасельніцтва і расавай гігіены, у траўні 1934 году перайменаваную ў Офіс расавай палітыкі НСРПН[1]. Узначаленая ім установа мела займацца публічнай прапагандай і падтрымкай нацысцкай праграмы стэрылізацыі і іншых схемаў «этнічнага паляпшэньня».

У 1936 годзе стаў чальцом Райхстагу.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грос быў антысэмітам і заклікаў да вынішчэньня жыдоў паводле «Канчатковага разьвязаньня (Endlösung)». Напісаў некалькі кнігаў на тэму «жыдоўскага пытаньня».

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З уваходам у Бэрлін Чырвонай арміі Грос спаліў свае дакуманты і зьдзейсьніў самагубства ва ўласным доме, такім чынам зьнішчыўшы грунтоўныя доказы, «якія маглі абвінаваціць больш за 3000 чальцоў нацысцкай сеткі расавых прапагандыстаў»[2].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ National Socialist Racial Policy: A Speech to German Women(анг.)
  2. ^ Claudia Koonz. The Nazi Conscience. — Cambridge: Harvard University Press, 2003. — С. 106-107.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Monika Deniffel. Groß, Walter // Personenlexikon 1933-1945. — Wien: Tosa, 2003. — С. 166. — ISBN 3-85492-756-8
  • Roger Uhle. Neues Volk und reine Rasse. Walter Gross und das Rassenpolitische Amt der NSDAP (RPA). — Aachen: Diss, 1999.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вальтэр Гроссховішча мультымэдыйных матэрыялаў