Брыёш
Брыёш | |
Нацыянальная страва | француская кухня[d] |
---|---|
Паходжаньне | |
Асноўны складнік | |
Распаўсюджаныя складнікі | мука, яйка[d] і масла |
Брыёш (па-француску: brioche) — гатунак букаты (булкі), салодкі і пухкі здобны хлеб, чый рэцэпт ад звычайнага хлеба адрозьніваецца колькасьцю яек, масла, малака ці часам дадаткам сьмятанкі або гарэлкі. Першаўзорны рэцэпт, у якім цеста, заквашанае на піўных дражджах, на содні ставілася ў холад, паўстаў у Нармандыі і Вандэі ў XVI стагодзьдзі, а цяпер брыёш зьяўляецца агульнавядомаю страваю, есца як па-простаму, напрыклад на сьняданак, так і на дэсэрт, у такім выпадку ў склад брыёшы могуць дадавацца разынкі ці камячкі шакаляду. Цеста на брыёш выкарыстоўваецца і для іншых страў францускае кухні: ў яе загортваюць некаторыя адмены паштэтаў, фуа-гра, смажаніны і каўбас.
Паходжаньне слова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяпер прызнаецца, што слова «brioche» паходзіць ад нарманскага павятовага найменьня адмысловае качалкі для хлеба, «brie» ці «broye».
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жан-Жак Русо ў сваіх споведзях распавядае пра нейкую «вялікую княгіню», што сялянам, якія ня мелі хлеба, раіла есьці брыёшы. Гэтае выслоўе, якое найчасьцей перакладаюць як «Калі ў іх няма хлеба, няхай ядуць цестачка» памоўка памылкова ўкладае ў вусны каралевы Марыі-Антуанэты.