Перайсьці да зьместу

Балтыйская гандбольная ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балтыйская ліга
Апошні сэзон:
2018—2019
Матч Балтыйскай лігі «Віцязь-РДВАР» — «Жэмайтыяс Драгунас»
Матч Балтыйскай лігі «Віцязь-РДВАР» — «Жэмайтыяс Драгунас»
ДысцыплінаГандбол
Дата зьяўленьня1993
Колькасьць удзельнікаў12
Краіны
КантынэнтыЭўропа
Дзейны чэмпіёнРыіхімяэн Кокс
Найбольш тытулаўСьцяг Беларусі СКА Менск (12)
Фармат турнірукругавы

Балты́йская лі́га (па-ангельску: Baltic Handball League) — міжнароднае гандбольнае спаборніцтва, заснаванае ў 1993 року, у якім бяруць удзел гандбольныя клюбы 6 краінаў Балтыі, Беларусі ды Ўкраіны. У сэзоне 2018—2019 удзельнічае беларускі віцэ-чэмпіён «СКА» (Менск).

У сэзоне 2002—2003 рокаў бралі ўдзел 8 клюбаў з 5 краінаў. Упершыню да ўдзелу далучыўся санкт-пецярбурскі клюб «Сьцяпан Разін Нява(ru)»[1], які адразу ж складаў канкурэнцыю фаварытам, а праз два гады і перамог у турніры.

У сэзоне 2004—2005 рокаў бралі ўдзел 8 клюбаў: беларускі «СКА Менск», латвійскі «АСК Рыга(sk)» і студэнцкая зборная Латвіі, летувіскія «Вікінг Молт Панявеж» і «Гранітас Коўна(sk)», расейскі «Сьцяпан Разін Нява» і эстонскія «Кехра» ды «Чоклэт Бойз(et)»[2].

У наступным сэзоне колькасьць удзельнікаў лігі дасягнула 10, калі замест «Вікінг Молту» і студэнцкай зборнай Латвіі прыйшлі чатыры новыя клюбы: латвійскія «ЛСПА/Угундзэсейс Рыга» і «Тэнакс Добеле», летувіская «Швіеса Саванорыс Вільня(en)» і эстонская «Пыльва»[3]. Аднак пасьля таго, як у сярэдзіне сэзону празь фінансавыя цяжкасьці зьняўся з турніру расейскі клюб «Сьцяпан Разін Нява»,[4], розыгрыш 2005—2006 рокаў скончылі дзевяцёра ўдзельнікаў. У гэтым годзе ўвесь п’едэстал занялі эстонскія клюбы[5].

Сэзон 2006—2007 рокаў стаў дэбютным для яшчэ аднаго беларускага клюбу — берасьцейскага «БГК»[6], які далучыўся да 9-ці мінулагодніх удзельнікаў[7]. Няўдала стартаваўшы, берасьцейцы тым ня меней цягам усяго сэзону даганялі фаварытаў і па выніках рэгулярнага чэмпіянату абышлі менскі «СКА», а ў фінальнай частцы сталі срэбнымі прызэрамі[8].

Наступны сэзон папоўніўся яшчэ двума беларускімі клюбамі і ўжо вядомымі вяртанцамі з Санкт-Пецярбургу пад новым назовам. Такім чынам, чэмпіянат 2007—2008 рокаў пачалі 11 камандаў: «Аркатрон», «БГК», «Вікторыя-Рэгія», «СКА» (усе — Беларусь); «Кехра», «Пыльва», «Чоклэт Бойз» (усе — Эстонія); «АСК», «Тэнакс Добеле» (усе — Латвія); «Гранітас» (Летува) і «Нява» (Расея)[9]. Пазьней «Вікторыя-Рэгія» зьнялася з чэмпіянату, усе ейныя вынікі былі ануляваныя[10]. «БГК» і «СКА» прабіліся ў фінал шасьці (адпаведна 1-е і 4-е месца па выніках сэзону)[11], дзе фінішавалі 2-мі і 4-мі[12].

Сэзон 2008—2009 рокаў ізноў пачалі 11 клюбаў. Гэтым разам замест выбылага «Аркатрону» выступала навастворанае менскае «Дынама Менск», усё тыя ж 3 эстонскія клюбы («Кехра», «Пыльва», «Чоклэт Бойз»), 3 латвійскія («АСК», «ЛСПА», «Тэнакс Добеле»), па адным клюбе зь Летувы («Гранітас») і Фінляндыі («Рыіхімяэн Кокс(sk)»)[13]. Па выніках кругавога турніру менскія «дынамаўцы» занялі першае месца, «БГК» — 2-е, «СКА» — 4-е[14]. У фінале шасьцёх пераможцамі таксама сталі менскія дэбютанты[15].

У сэзоне 2009—2010 рокаў засталося 5 клюбаў: «Дынама Менск», «ЛСПА Рыга», «Кокс Рыіхімякі», «Пыльва» ды «Кехра»[16], якія ў кругавым турніры вызначылі чацьверку мацнейшых для другога этапу. Менскае «Дынама», што заняло ў групавым турніры першы радок, адмовілася ад удзелу ў фінале чатырох праз занятасьць у плэй-оф чэмпіянату Беларусі[17], таму ў фінале ўдзельнічалі толькі тры клюбы, якія й разыгралі прызавыя месцы[18].

У розыгрышы лігі 2010—2011 рокаў узялі ўдзел 7 клюбаў з Латвіі, Летувы, Фінляндыі й Эстоніі[19]. Чэмпіёнам стаў эстонскі клюб з Кехры[20].

У наступным сэзоне выступалі тыя самыя 7 клюбаў[19], і «Кехра» паўторна заваявала тытул[20].

У 2012—2013 роках замест летувіскае «Швіесы»(en) зьявіліся летувіскі «Гранітас» з Коўна і беларускі «СКА»[19], які адразу перамог у чэмпіянаце[20].

У сэзоне 2013—2014 выступалі 8 клюбаў: 3 зь БеларусіБГК імя Мяшкова», «Віцязь-РДВАР Менск», «СКА Менск»), 2 з Эстоніі («Кехра» і «Пыльва»), па адным з Латвіі («Цэлтніекс/ЛСПА»), Летувы («Жамойцкія драгуны») ды Фінляндыі («Рыіхімяэн Кокс»)[19]. Чэмпіёнам другі год запар стаў менскі «СКА»[21].

У розыгрышы 2014—2015 ліга была падзеленыя на два дывізіёны па 6 клюбаў[22]. У вышэйшы трапілі 6 клюбаў: «БГК імя Мяшкова» і «СКА» (Беларусь), «Швіеса» (Летува), «Рыіхімяэн Кокс» (Фінляндыя) ды «Кехра» і «Пыльва» (Эстонія). У ніжэйшым, які атрымаў назву Балтыйская ліга выкліку, выступалі наступныя клюбы: «Вільяндзі(et)», «Віцязь-РДВАР», «Гранітас», «Драгунас», «Тэнакс Добеле» ды «Цэлтніекс/ЛСПА»[23]. Чэмпіёнам лігі трэці раз запар стаў менскі «СКА»[24].

З розыгрышу 2015—2016 дывізіёны пераўтвораныя ў раўназначныя групы, 4 найлепшыя каманды якіх па выніках кругавога турніру трапляюць у плэй-оф з прадстаўнікамі іншай групы[25]. Месца «Швіесы» заняў латвійскі клюб «Огрэ»[26]. Таксама было прынятае рашэньне пра тое, што з мэтай эканоміі сродкаў гульні лігі будуць адбывацца толькі на пляцоўках трох балтыйскіх дзяржаваў. Такім чынам, беларускія і фінскі клюбы свае «хатнія» матчы ладзілі на пляцоўках супернікаў. Адзіным выключэньнем былі сустрэчы міжсобку беларускіх клюбаў[25]. Тым ня меней, гэта не перашкодзіла менскаму СКА заняць першае месца ў групе «А», а ў фінале чатырох наймацнейшым стаў фінскі «Рыіхімяэн Кокс»[27].

У сэзоне 2016—2017 да ўдзелу ўпершыню далучыўся ўкраінскі клюб — ЗТР Запарожжа[28], пашырыўшы геаграфію лігі да 6 краінаў[29]. Беларускія клюбы БГК імя Мяшкова (які фактычна выступаў другім складам) і «Віцязь» вырашылі ня ўдзельнічаць у розыгрышы, як і латвійскі «Огрэ». Праз год адсутнасьці вярнулася летувіская «Швіеса». Такім чынам, у розыгрышы ўзялі ўдзел 11 клюбаў, прычым фінскі «Рыіхімяэн Кокс» здабыў права праводзіць хатнія матчы на сваёй пляцоўцы пры ўмове, што аплоціць транспартныя выдаткі супернікаў. Беларускі і ўкраінскі клюбы ў міжсобных матчах таксама выступалі на хатніх пляцоўках[29]. Дэбютант лігі запароскі ЗТР заняў першае месца у групе «A», а мінулагодні чэмпіён «Рыіхімяэн Кокс» — у групе «B», ня страціўшы ніводнага пункту[30]. «Кокс», СКА і «Пыльва» трапілі ў фінал чатырох пяты год запар[31]. Чацьвёртым стаў украінскі дэбютант, які дайшоў да фіналу, дзе саступіў дзейнаму чэмпіёну. СКА гэтым разам заняў 3-е месца, пакінуўшы эстонскую «Пыльву» без мэдалёў упершыню за апошнія 8 гадоў[32].

У сэзоне 2017—2018 удзельнічалі 12 клюбаў: да 11 мінулагодніх далучыўся эстонскі «Талін(et)», што ўпершыню ў гісторыі лігі давяло колькасьць удзельнікаў з аднае краіны да чатырох[33]. Склад фіналу чатырох паўтарыў склад мінулагодняга сэзону, толькі эстонская «Пыльва» гэтым разам адолела ўкраінскі ЗТР, памяняўшыся зь ім месцамі ў выніку[34].

У сэзоне 2018—2019 склад удзельнікаў застаўся нязьменным, аднак зьмяніўся рэглямэнт розыгрышу. Група «А» ізноў стала вышэйшай, у ейны склад увайшлі «Рыіхімяэн Кокс» (Фінляндыя), «СКА» (Беларусь), «Кехра» і «Пыльва» (Эстонія), «Драгунас» (Летува) ды ЗТР (Украіна); у ніжэйшай апынуліся «Тэнакс Добеле», «Цэлтніекс» (Латвія), «Вільяндзі», «Талін» (Эстонія), «Гранітас», «Швіеса» (Летува). Пераможца групы «А» трапляе наўпрост у Фінал чатырох, каманды з другога па пятае месца выходзяць у плэй-оф, дзе з двума найлепшымі камандамі групы «Б» разыгрываюць тры астатнія месцы[35]. Пераможцам рэгулярнага чэмпіянату стаў менскі клюб СКА[36], да якога ў Фінал чатырох праз плэй-оф далучыліся «Рыіхімяэн Кокс», ЗТР[37] ды «Драгунас»[38]. У фінальнай частцы, якая прайшла ў Менску[39], чэмпіёнамі ў чацьверты раз запар стаў фінскі клюб[40].

Сэзон Чэмпіён 2-е месца 3-е месца 4-е месца
1993 Сьцяг Беларусі
СКА
1993—1994 Сьцяг Беларусі
СКА
1994—1995 Сьцяг Беларусі
СКА
1995—1996 Сьцяг Беларусі
СКА
1996—1997 Сьцяг Беларусі
СКА
1997—1998 Сьцяг Беларусі
СКА
1998—1999 Сьцяг Беларусі
СКА
1999—2000 Сьцяг Беларусі
СКА
2000—2001 Сьцяг Беларусі
СКА
2001—2002 Сьцяг Латвіі
АСК
2002—2003 Сьцяг Латвіі
АСК
2003—2004[2] Сьцяг Латвіі
АСК
Сьцяг Расеі
Сьцяпан Разін
Сьцяг Летувы
Гранітас
Сьцяг Беларусі
СКА
2004—2005[41] Сьцяг Расеі
Сьцяпан Разін
Сьцяг Беларусі
СКА
Сьцяг Летувы
Гранітас
Сьцяг Латвіі
АСК
2005—2006[5] Сьцяг Эстоніі
Кехра
Сьцяг Эстоніі
Чоклэт Бойз
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Латвіі
АСК
2006—2007[8] Сьцяг Латвіі
АСК
Сьцяг Беларусі
БГК
Сьцяг Эстоніі
Кехра
Сьцяг Эстоніі
Чоклэт Бойз
2007—2008[12] Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Беларусі
БГК
Сьцяг Латвіі
АСК
Сьцяг Беларусі
СКА
2008—2009[15] Сьцяг Беларусі
Дынама
Сьцяг Эстоніі
Чоклэт Бойз
Сьцяг Беларусі
БГК
Сьцяг Латвіі
АСК
2009—2010[18] Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Фінляндыі
Рыіхімяэн Кокс
Сьцяг Латвіі
ЛСПА
2010—2011 Сьцяг Эстоніі
Кехра
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Летувы
Швіеса
Сьцяг Фінляндыі
Рыіхімяэн Кокс
2011—2012 Сьцяг Эстоніі
Кехра
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Летувы
Жэмайтыяс Драгунас
Сьцяг Летувы
Швіеса
2012—2013 Сьцяг Беларусі
СКА
Сьцяг Фінляндыі
Рыіхімяэн Кокс
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Эстоніі
Кехра
2013—2014[21] Сьцяг Беларусі
СКА
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Фінляндыі
Рыіхімяэн Кокс
Сьцяг Беларусі
БГК імя Мяшкова
2014—2015[24] Сьцяг Беларусі
СКА
Сьцяг Фінляндыі
Рыіхімяэн Кокс
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Эстоніі
Кехра
2015—2016[26] Сьцяг Фінляндыі
Рыіхімяэн Кокс
Сьцяг Беларусі
СКА
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Летувы
Гранітас
2016—2017[32] Сьцяг Фінляндыі
Рыіхімяэн Кокс
Сьцяг Украіны
ЗТР Запарожжа
Сьцяг Беларусі
СКА
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
2017—2018[34] Сьцяг Фінляндыі
Рыіхімяэн Кокс
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Беларусі
СКА
Сьцяг Украіны
ЗТР Запарожжа
2018—2019[40] Сьцяг Фінляндыі
Рыіхімяэн Кокс
Сьцяг Украіны
ЗТР Запарожжа
Сьцяг Беларусі
СКА
Сьцяг Летувы
Жэмайтыяс Драгунас
2019—2020 Чэмпіянат спынены праз каранавірусную пандэмію
2020—2021[42] Сьцяг Летувы
Жэмайтыяс Драгунас
Сьцяг Летувы
Швіеса
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Летувы
Варса Аліта
2021—2022[43] Сьцяг Эстоніі
Вільяндзі
Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Летувы
Швіеса
Сьцяг Летувы
Жэмайтыяс Драгунас
2022—2023[44] Сьцяг Эстоніі
Пыльва
Сьцяг Эстоніі
Вільяндзі
Сьцяг Латвіі
Тэнакс Добеле
Сьцяг Летувы
Швіеса
  1. ^ Казанцы вновь ставят подножку (рас.). Невское время (11 красавіка 2003). Праверана 11 верасьня 2014 г.
  2. ^ а б БАЛТИЙСКАЯ ЛИГА. По-новому (рас.) Гандбол / Еврокубки. Прессбол (30 верасьня 2004). Праверана 11 верасьня 2014 г.
  3. ^ 2006 Balti liiga ajakava Kaunas (анг.) (xls) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  4. ^ БАЛТИЙСКАЯ ЛИГА. «Нева» ушла (рас.) Гандбол / Еврокубки. Прессбол (28 лютага 2006). Праверана 11 верасьня 2014 г.
  5. ^ а б 2006 Balti liiga mehed käsipallis 02.04.06 (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  6. ^ 2006—2007 (рас.) История. БГК імя Мяшкова. Праверана 9 лістапада 2016 г.
  7. ^ 2007 Balti liiga meeste käsipallis (анг.) (xls) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  8. ^ а б 2007 Balti liiga meeste käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  9. ^ 2008 Balti liiga meeste käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  10. ^ 2008 Balti liiga meeste käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  11. ^ 2008 Balti liiga meeste käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  12. ^ а б 2008 Balti liiga FINAL6 meeste klubide käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  13. ^ 2009 Balti liiga meeste käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  14. ^ 2009 Balti liiga meeste käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  15. ^ а б 2009 Balti liiga meeste käsipallis - finaalturniir FINAL 6 (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  16. ^ 2010 Balti liiga meeste klubide käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  17. ^ 2010 Balti liiga finaalturniir meeste klubide käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  18. ^ а б 2010 Balti liiga finaalturniir meeste klubide käsipallis (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  19. ^ а б в г Teams (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 4 сьнежня 2013 г.
  20. ^ а б в History (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 4 сьнежня 2013 г.
  21. ^ а б SKA successfully defends the BHL title (анг.) News. Baltic Handball League (13 красавіка 2014). Праверана 4 верасьня 2014 г.
  22. ^ History (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 20 верасьня 2014 г.
  23. ^ BCL Teams. Season 2014/2015 (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
  24. ^ а б SKA Minsk makes it three out of three! (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 7 верасьня 2015 г.
  25. ^ а б Renewed BHL ready to kick off (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 3 лістапада 2016 г.
  26. ^ а б BHL 2015/2016 Standings (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 3 лістапада 2016 г.
  27. ^ 14:15 Final SKA Minsk vs Riihimäki Cocks (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 3 лістапада 2016 г.
  28. ^ BHL season starts in two weeks! (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 3 лістапада 2016 г.
  29. ^ а б Historical season kicks off this week (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 3 лістапада 2016 г.
  30. ^ BHL 2016/2017 standings (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 20 верасьня 2017 г.
  31. ^ Serviti, Cocks and ZTR join SKA in Final four (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 20 верасьня 2017 г.
  32. ^ а б Cocks is the 2016/17 BHL champion! (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 7 траўня 2019 г.
  33. ^ 2017/18 BHL season takes a little «false start» (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 20 верасьня 2017 г.
  34. ^ а б Cocks is the 2017/18 BHL champion! (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 7 траўня 2019 г.
  35. ^ New system promises tougher competition in BHL (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 7 траўня 2019 г.
  36. ^ SKA Minsk qualifies to Final Four, last year’s finalists meet in quarter-final (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 7 траўня 2019 г.
  37. ^ Cocks and ZTR joined SKA in the Final Four (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 7 траўня 2019 г.
  38. ^ Dragunas secured place in the Final Four (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 7 траўня 2019 г.
  39. ^ BHL Newsletter: Final Four awarded to Minsk (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 7 траўня 2019 г.
  40. ^ а б 2018/19 BHL champion is Cocks Riihimäki! (анг.) Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі Праверана 7 траўня 2019 г.
  41. ^ 2005 Balti liiga lõpptulemused (эст.) Eesti Käsipalliliit Праверана 11 верасьня 2014 г.
  42. ^ Standings 2020./2021. season (анг.). Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі. Праверана 18 чэрвеня 2023 г.
  43. ^ Standings 2021./2022. season (анг.). Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі. Праверана 18 чэрвеня 2023 г.
  44. ^ Standings 2022./2023. season (анг.). Афіцыйная бачына Балтыйскай гандбольнай лігі. Праверана 18 чэрвеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]