Перайсьці да зьместу

Аўтаспын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўтаспын
Аўтаспын

Аўтаспы́н, аўтасто́п — форма вандраваньня сродкам бясплатнага перасоўваньня на любым спадарожным транспарце (з дазволу кіроўцы).

Згодна з адной з клясіфікацыяў вызначаецца пяць відаў (радоў) аўтаспыну:

Аўтаспын пятага роду пакуль зьяўляецца фантастычным, пад ім разумеюць выкарыстоўваньне касьмічнага транспарту.

Аўтаспын у літаратуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьменьнік Джэк Кэруак прынёс аўтаспыну няўміручасьць сваёй кнігай «На дарозе» («On the Road»). Кніга Джона Стэйнбэка «Гронкі гневу» («The Grapes of Wrath») распачынаецца з апісаньня паездкі аўтаспынам. Раальд Даль напісаў апавяданьне за назовам «Аўтастопшчык» («The Hitchhiker»). Міжзорны аўтаспын (пятага роду) сюжэтастваральны ў фантастычным рамане Дугласа Адамза «Даведнік аўтастопшчыка па Галяктыцы» («The Hitchhiker’s Guide to the Galaxy»), па якім зьняты аднайменны фільм.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтаспынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў