Аўстра-Вугоршчына
Выгляд
Аўстра-Вугоршчына па-нямецку: Österreich-Ungarn па-вугорску: Osztrák-Magyar Monarchia | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: па-лацінску: Indivisibiliter ac Inseparabiliter Кожны аўстрыйскі манах меў свой дэвіз | |||||
Афіцыйная мова | нямецкая, вугорская | ||||
Сталіца | Вена і Будапэшт | ||||
Форма кіраваньня | Дуалістычная манархія Габсбургі | ||||
Плошча • агульная |
676 615 км² км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1914) • шчыльнасьць |
52 749 900 78 чал/км²/км² | ||||
Валюта | Карона аўстра-вугорская (KOH) | ||||
Часавы пас | +1 | ||||
Незалежнасьць | 1867—1918 |
Артыкул сэрыі | ||||||||||||||||||||
гісторыя Вугоршчыны | ||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дагістарычнасьць | ||||||||||||||||||||
Сярэднявечча | ||||||||||||||||||||
Сьпіс
|
||||||||||||||||||||
Раньні Новы час | ||||||||||||||||||||
Сьпіс
|
||||||||||||||||||||
Позьні Новы час | ||||||||||||||||||||
Сьпіс
|
||||||||||||||||||||
Сучаснасьць | ||||||||||||||||||||
Сьпіс
|
||||||||||||||||||||
Вугорцы · Сэкэі | ||||||||||||||||||||
А́ўстра-Вуго́ршчына (па-нямецку: Österreich-Ungarn), афіцыйна з 14 лістапада 1868 (па-нямецку: Die im Reichsrat vertretenen Königreiche und Länder und die Länder der heiligen ungarischen Stephanskrone — каралеўства і землі, прадстаўленыя ў Райхсраце, і землі вугорскай кароны Сьвятога Стэфана, неафіцыйная поўная назва — па-нямецку: Österreichisch-Ungarische Monarchie (Аўстра-Вугорская манархія), па-вугорску: Osztrák-Magyar Monarchia, па-чэску: Rakousko-Uhersko)— двуадзіная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе. Існавала ў 1867—1918. Трэцяя па памерах дзяржава ў Эўропе таго часу, пасьля Брытанскай і Расейскай Імпэрыі, і першая, якая цалкам знаходзілася ў Эўропе.