Вугоршчына ў Першай сусьветнай вайне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўстра-Вугорскі горны корпус у Тыролі

Вуго́ршчына ў Пе́ршай сусьве́тнай вайне́ — частка Аўстра-Вугоршчыны, адной з 38 дзяржаваў з насельніцтвам больш за 1,5 млн чалавек, што прымала ўдзел у Першай сусьветнай вайне. Ваявала ў складзе Цэнтральных дзяржаў супраць Антанты.

Пачатак вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1914 годзе Аўстра-Вугоршчына была адной з вялікіх дзяржаў Эўропы, з плошчай 676,443 кв. км, колькасьць насельніцтва складала 52 млн чалавек. Плошча Вугоршчыны ў складзе Аўстра-Вугоршчыны складала 325,400 кв. км., колькасьць насельніцтва — 21 млн чалавек.

28 чэрвеня 1914 году Гаўрыла Прынцып забіў эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Напачатку прэм’ер-міністар граф Іштван Ціса меў сумнеў, пачынаць вайну, ці не. Пасьля абяцаньняў Нямеччыны нэўтралізаваць Каралеўства Румынію пастанова пачаць вайну была падтрыманая[1].

Армія Аўстра-Вугоршчыны ў 1914 годзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мматнацыянальная армія Аўстра-Вугоршчыны складалася з:

  • «Агульнай» арміі і «агульнага» вайскова-марскога флёту. Мовай зносінаў была нямецкая.
  • Ландвэру — вайсковаабавязаныя запасу 2-й чаргі і другачарговыя вайсковыя фармаваньні Аўстра-Вугоршчыны.
  • Каралеўскіх вугорскіх войскаў, дзе асноўнай мовай была вугорская і харвацкая.

У краіне быў мабілізацыйны рэзэрв, які складаўся:

  • Ландштурм аўстрыйцаў.
  • «Népfelkelés» («народнае апалчэньне») вугорцаў.

Пасьля мабілізацыі вайсковыя сілы былі сгрупаваныя ў 6 армій, у якіх служылі 3,2 млн салдат. З 1914 па 1918 гады ў войску знаходзілася 9 млн чалавек, зь якіх 7,8 млн прымала ўдзел у баявых дзеях.

У параўнаньні зь іншымі краінамі Эўропы, армія Аўстра-Вугоршчыны ў тэхнічным пляне было слаба забясьпечана і мела малыя вайсковыя выдаткі. Пытаньні дастатковага забесьпячэньня боепрыпасамі не былі разьвязаныя нават напрыканцы вайны. Не хапала самалётаў, напярэдадні вайны ў краіне было толькі 42 вайсковых і 40 спартовых самалётаў.

Вугорскі ўдзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўстра-вугорскі генэрал-палкоўнік (1918) Артур Арц фон Штра́ўсэнбург

Вайсковыя сілы Аўстра-Вугоршчыны шырока выкарыстоўваліся на расейскім і італьянскіх франтах, прымаючы ўдзел у наступных юітвах:

  • 3-15 сьнежня 1914 году — у бітве Ліманава, падчас якой бала зьнішчаная 15-я Расейская дывізія ў Ліўна.
  • Асада Перамышля, у час якой камандаваў генэрал Гэрман Кусманэк (Hermann Kusmanek). У выніку недахопу боепрыпасаў і харчоў Перамышль капітуляваў. Было ўзята ў палон 120,000 вайскоўцаў.
  • На рацэ Ізонца адбылося 12 крывавых бітваўза панаваньне над Аўстрыйскім прымор’ем (Юлійская Крайна).

Частка войскаў Аўстра-Вугоршчыны ваявала на далёкіх тэатрах вайсковых дзеяньняз, па-за межамі сваёй краіны, у тым ліку на Галіпальскай кампаніі, на Сыайскам паўвостраве і ў Палестыне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]