Перайсьці да зьместу

Аслан Масхадаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аслан Масхадаў
па-чачэнску: Аслан Али кӏант Масхадан
1999 г.
1999 г.
Сьцяг ЧРІ3-і прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
12 лютага 1997 — 8 сакавіка 2005
Папярэднік: Зэлімхан Яндарбіеў
Наступнік: Абдул-Халім Садулаеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 верасьня 1951(1951-09-21)[1]
Памёр: 8 сакавіка 2005(2005-03-08)[1] (53 гады)
Партыя:
Сужэнец: Кусама Язэдаўна Масхадава
Дзеці: Трое: сын Анзор (нар. 1979), дачка Фаціма (1981)
Род: Аларой(ru)
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» II ступені ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» III ступені юбілейны мэдаль «60 гадоў Узброеным сілам СССР» юбілейны мэдаль «70 гадоў Узброеным сілам СССР» мэдаль «За бездакорную службу» мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

Асла́н (Халіт) Аліевіч Масха́даў (чач. Масхадан Іаьлин кІант Аслан (Халид); 1951, вёска Шокай Карагандзінскай вобласьці, цяпер Казахстан — 2005, вёска Талстой-Юрт, Чачэнія, Расея) — вайсковы й палітычны дзяяч Чачэніі, які браў чынны ўдзел у незалежніцкім чачэнскім руху.

У 1969 годзе паступіў на вучобу ў тбіліскую вышэйшую артылерыйскую вучэльню, якую закончыў у 1978 годзе. З 1972 па 1978 гады ўзначальваў вайсковыя аддзелы на Далёкім Усходзе СССР, быў там начальнікам штабу дывізіёну. З 1981 па 1986 гады служыў у Вугоршчыне ў месьце Сэгет, затым у Прыбалтыцы ў якасьці начальніка палка самаходных артылерыйскіх атрадаў. Са сьнежня 1990 году начальнік штабу ракетных войскаў і гартылерыі Віленскага гарнізону, якім загадваў беларускі генэрал Валер Фралоў[2]. Браў удзел у карным паходзе на віленскае тэлебачаньне ў 1991 годзе. Выйшаў у адстаўку ў 1992 годзе. Меў чын палкоўніка войскаў СССР.

Пасьля прыезду ў Чачэнію далучыўся да Джахара Дудаева. Займаўся ў асноўным штабной працай. Заняў пасаду начальніка Галоўнай вайсковай рады Ічкерыі. Браў чынны ўдзел Першай і Другой расейска-чачэнскіх войнах (1994—1996 і 1999—2009 гг. адпаведна). З 1992 па 1994 годы зьяўляўся кіраўніком Грамадзянскай абароны і намесьнікам кіраўніка Галоўнай вайсковай рады войскаў Ічкерыі. Зь лістапада 1993 году выконваў абавязкі кіраўніка Галоўнай вайсковай рады (бо колішні кіраўнік выклікаў незадаволенасьць Дудаева з-за яго дзеяньняў у час мяцяжу супраць Дудаева ў 1993 годзе). У сьнежні 1994-пачатку 1995 гадоў кіраваў абаронай Грознага ў час Першай расейска-чачэнскай вайны. У лютым 1995 году Масхадаў стаў дывізійным генэралам. Да канца першай вайны з Расеяй быў кіраўніком Галоўнай вайсковай рады. 27 студзеня 1997 году выйграў выбары на пасаду прэзыдэнта Ічкерыі. На выбрах атрымаў 59,1% галасоў. Гэтую пасаду займаў да сваёй сьмерці ў 2005 годзе. У 1997 годзе зьмяніў імя Аслан на Халіт, з-за таго, што яно было больш мусульманскім імем, чым Аслан. Варожа ставіўся да ісламскіх радыкалаў, але рашучых дзеяньняў супраць іх не прымаў. З пачаткам Другой вайны з Расеяй пачаў супрацоўнічаць з ісламістамі. Яны сталі яго асноўнай ударнай сілай у вайне з Расеяй. Быў забіты расейскімі вайскоўцамі ў 2005 годзе.

Бацька — Алі. Меў братоў: Леча, Лема. Меў сястру: Буча, Жоўзган. Аслан Масхадаў ажаніўся з Кусамай Семіевай. Меў сына Анзора (нар. у 1979 годзе). Анзор вучыўся ў Малайзіі. Цяпер невядома, дзе жыве сям’я Аслана Масхадава.

  1. ^ а б в г Aslan Maschadow // Munzinger Personen (ням.)
  2. ^ Аляксандар Тамковіч. Генэрал Валер Фралоў // Новы час : газэта. — 9 траўня 2013. — № 18 (339). — С. 4. — ISSN 2218-2244.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]