Перайсьці да зьместу

Армянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Хачатура Абавяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Армянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт
па-армянску: Խաչատուր Աբովյանի անվան հայկական պետական մանկավարժական համալսարան
Заснаваны 1922[1]
Рэктар Ruben Mirzakhanyan[d]
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][3]
Вэб-сайт aspu.am

Армянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (АДПУ) — вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная ў 1922 годзе ў Армэніі, у горадзе Ерэван. Зьяўляючыся самай раньняй традыцыйна-адукацыйнай навучальнай установай, ён і ў нашы дні лічыцца адным з самых разьвітых унівэрсытэтаў, з прычыны некаторых нядаўніх адукацыйных рэформаў, а таксама сваім актыўным міжнародным супрацоўніцтвам. Дзейнасьць унівэрсытэта адлюстроўвае прадукцыйны навучальны і навуковы працэс, заснаваны на пастаянным пашырэньні міжнародных адносін у сувязі з супрацоўніцтвам з самымі рознымі ВНУ ня толькі краін садружнасьці, але і вядучымі замежнымі ўнівэрсытэтамі. Унівэрсытэт супрацоўнічае з эўрапейскімі арганізацыямі, у выніку чаго перагледжана і рэфармавана ўся адукацыйная структура, якая адпавядае эўрапейскім адукацыйным стандартам.

АДПУ рэалізоўвае розныя праграмы па абмене як студэнтаў, так і выкладчыкаў, прымае сумесны ўдзел у міжнародных праектах, арганізоўвае міжнародныя канфэрэнцыі, сэмінары, форумы. АДПУ зьяўляецца вядучым унівэрсытэтам у краіне, які рыхтуе кампэтэнтных і кваліфікаваных выкладчыкаў і пэдагогаў агульнаадукацыйных школ. Унівэрсытэт ажыцьцяўляе трохузроўневую сыстэму адукацыі (бакаляўрыят, магістратура, асьпірантура) па 52 розных спэцыялізацыях, адрозьніваецца эфэктыўнаю мэтодыкаю выкладаньня і навучальнымі тэхналёгіямі, мае высокакваліфікаваны акадэмічны склад, абсталяваны мадэрнізаваным абсталяваньнем і тэхналягічнымі прыладамі.

Асноўнымі структурнымі падраздзяленьнямі Унівэрсытэта зьяўляюцца факультэты, катэдры, навукова-дасьледчыя інстытуты, навуковая бібліятэка, навуковы музэй, дом-музей імя Хачатура Абавяна, ўправы і аддзелы, службы, вышэйшая школа-вучылішча, а таксама навукова-навучальныя цэнтры:

Навуковы цэнтр армянскай і сусьветнае гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства. Заснавальнік Манвэл Зульян, доктар гістарычных навук, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Армэніі, прафэсар катэдры ўсеагульнай гісторыі.

Навуковы цэнтр тэарэтычнай філясофіі, лёгікі і філясофіі навукі. Навуковы кіраўнік зьяўляецца Георг Бруцян, доктар філясофскіх навук, акадэмік НАН РА, старшыня Міжнароднага навукова-дасьледчага інстытута, мэтафілясофія трансфармацыйнай лёгікі і тэорыі аргумэнтацыі Армянскага дзяржаўнага пждагагічнага ўнівэрсытэта, прафэсар катэдры лёгікі, тэарэтычнай і практычнай філясофіі, культуралёгіі.

Навуковы цэнтр мастацтвазнаўства, культуралёгіі, армянскай мініяцюры, гісторыі і тэорыі армянскага і сярэднявечнага мастацтва. Навуковым кіраўніком зьяўляецца Гравард Акапян, доктар мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч навукі, прафжсар катэдры гісторыі, тэорыі мастацтва і культуралёгіі.

Рэктар АДПУ — доктар гістарычных навук, прафэсар Рубэн Мірзаханян.

Вядомыя выпускнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Самсон Дагбашан — Народны настаўнік СССР. Герой Сацыялістычнай Працы.
  • Ашот Хачатран (1954) — расейскі мастак, заснавальнік і галоўны рэдактар газэты «Художник Петербурга».
  • Аванэс Галсьцян — рэжысэр, сцэнарыст, прадусар
  • Ара Геваргян — музыкант, кампазітар, прадусар
  • Каро Сэмэрджан — драматург
  • Асьмік Аруцюнян — сьпявачка, выканаўца народнага фальклёру
  • Арамаіс Сакян — пісьменьнік, драматург, перакладчык, гумарыст
  • Артур Саркісян — сучасны армянскі мастак
  • Ануш Егіязаран — мастачка армянскага габэлену

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Армянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Хачатура Абавянасховішча мультымэдыйных матэрыялаў