Андрэй Кіска
Андрэй Кіска | |
4-ы прэзыдэнт Славаччыны | |
---|---|
15 чэрвеня 2014 — 15 чэрвеня 2019 | |
Папярэднік: | Іван Гашпаравіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 лютага 1963 (61 год) Попрад, Славаччына |
Партыя: | незалежны |
Сужэнец: | Марціна Кіскава |
Дзеці: |
|
Адукацыя: | Славацкі тэхнічны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Андрэ́й Кі́ска (па-славацку: Andrej Kiska; нарадзіўся 2 лютага 1963, Попрад, ЧССР) — прэзыдэнт Славаччыны (з 2014), славацкі прадпрымальнік, мэцэнат. Мэнэджар року-2006, ляўрэат прэміі «Крышталёвае крыло» за філянтрапію (2011).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Попрадзе ў сям’і настаўнікаў. Скончыў электратэхнічны факультэт Браціслаўскага тэхнічнага ўнівэрсытэту са званьнем інжынэра-мікраэлектроніка. Працаваў праектантам у Попрадзе[1]. У 1990 року зьехаў у Злучаныя Штаты, дзе працаваў на будоўлі, помпавай станцыі і ў рэстаране хуткага харчаваньня[2][3].
Неўзабаве інвэставаў увесь заробак у акцыі амэрыканскай брокерскай кампаніі, якая дзейнічала на таварнай біржы. Праз тры тыдні яна, аднак, збанкрутавала[3]. Паводле ўласнага прызнаньня, ягоны побыт у ЗША вызначыў будучую кар’еру: «З Амэрыкі я вярнуўся зь непахісным намерам займацца прадпрымальніцтвам»[4].
Андрэй Кіска вярнуўся на радзіму ў сьнежні 1991[3]. У сакавіку 1992 разам з братам Яраславам і стрыем Быстрыкам заснаваў у Кежмарку таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Triangle group international»[5][6], якое дзейнічала як філія аднайменнай кампаніі з Паўночнае Караліны, належнай іхнім сябрам[3]. Фірма валодала сеткаю ювэлірных майстэрняў у Славаччыне і мела філію ў Остраве. Пасьля няўдачы з вырабам уласных залатых упрыгажэньняў яна занялася закупкай іх у славацкіх і чэскіх вытворцаў і перапродажам у Злучаных Штатах. З гэтаю мэтай у ЗША яны заснавалі кампанію «Eurogold», якая, аднак, ня вытрымала канкурэнцыі[3].
8 кастрычніка 1996 прадпрымальнікі заснавалі ТАА «TatraCredit»[7], якая займалася набыцьцём бытавой электронікі непасрэдна ад вытворцы, пасьля прадаючы яе пакупнікам у растэрміноўку. Пазьней асартымэнт таксама пашырыўся на мэблю, спартовыя тавары, цацкі і да т. п. У 1999 Кіскі заснавалі акцыянэрнае таварыства «Quatro»[8], якое прапаноўвала афармленьне растэрміноўкі непасрэдна ў крамах. Як зазначыў Андрэй Кіска: «Гэта тыповая амэрыканская мадэль, калі вы валодаеце пасьпяховаю фірмаю і самі ствараеце ёй канкурэнцыю»[4].
Сетка зьвязаных фірмаў «TatraCredit» і «Quatro» паступова дапоўнілася акцыянэрным таварыствам «Slovenská požičovňa»[9], Q — CAR[10] і «Slovenské kreditné karty»[11], дзякуючы чаму стала найбуйнейшай у Славаччыне крэдытнай фірмай з прыкладна 400 000 кліентаў[3]. У сьнежні 2004 пяць гэтых кампаніяў набыў Усеагульны крэдытны банк[12] ды ўлучыў іх у структуру холдынгавае кампаніі «Consumer Finance Holding»[13][14].
У 2006 року Андрэй Кіска разам з былым калегам і заснавальнікам рэклямнае агенцыі Ігарам Бросманам заснаваў некамэрцыйную арганізацыю «Добры анёл»[15]. У 2011 атрымаў узнагароду «Крышталёвае крыло» за філянтрапію[16].
У 2014 року перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, у другім туры набраўшы 59,38 % галасоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Andrej Kiska (славацк.). Aktuality.sk. Праверана 2014-03-21 г.
- ^ milionár Andrej Kiska: Dobro treba robiť z princípu (славацк.). SME. Праверана 2014-03-21 г.
- ^ а б в г д е Andrej Kiska: Nepredávali sme pôžičky, ale emócie (славацк.). Trend. Праверана 2014-03-23 г.
- ^ а б Andrej Kiska úspešný a odvážny vizionár (славацк.). Next Future. Праверана 2014-03-21 г.
- ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o.; skrátený názov: TGI, s.r.o. (славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (1992-03-04). Праверана 2014-03-23 г.
- ^ TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o. : O nás (славацк.). TGI. Праверана 2014-03-21 г.
- ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TatraCredit, s.r.o. Kežmarok (славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (1996-10-08). Праверана 2014-03-23 г.
- ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : QUATRO, a.s. (славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (1999-10-14). Праверана 2014-03-23 г.
- ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : SLOVENSKÁ POŽIČOVŇA, a.s. (славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (2001-05-17). Праверана 2014-03-23 г.
- ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Q - CAR, a.s. (славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (2002-06-24). Праверана 2014-03-23 г.
- ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Slovenské kreditné karty, a.s. (славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (2004-05-12). Праверана 2014-03-23 г.
- ^ Prekvapenie na koniec roka: VÚB kúpila Triangel – Quatro (славацк.). Trend. Праверана 2014-03-21 г.
- ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Consumer Finance Holding, a.s. (славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (2005-02-25). Праверана 2014-03-23 г.
- ^ História (славацк.). Consumer Finance Holding. Праверана 2014-03-21 г.
- ^ Zakladatelia (славацк.). Dobrý anjel. Праверана 2014-03-21 г.
- ^ 2011 (славацк.). Krištáľové krídlo. Праверана 2014-03-29 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэй Кіска — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Кавалеры Вялікай зоркі Пашаны «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Зоркі Румыніі
- Кавалеры Вялікага крыжа асаблівай ступені ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сьвятога Олафа
- Кавалеры ордэна Людавіта Штура 1 ступені
- Прэзыдэнты Славаччыны
- Нарадзіліся ў Попрадзе
- Славацкія прадпрымальнікі
- Філянтропы