Амэрыкана (горад)
Амэрыкана | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1875 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Кіраўнік: | Chico Sardelli[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 569 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 19 | ||||
Паштовы індэкс: | 13465-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°44′20″ пд. ш. 47°19′51″ з. д. / 22.73889° пд. ш. 47.33083° з. д.Каардынаты: 22°44′20″ пд. ш. 47°19′51″ з. д. / 22.73889° пд. ш. 47.33083° з. д. | ||||
Амэрыкана | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.americana.sp.gov.br/ |
Амэрыка́на (па-партугальску: Americana) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 229 тысяч чалавек[3]. Места ёсьць часткай аглямэрацыі Кампінасу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню месца сучаснага гораду было калянізавана партугальцамі ў канцы XVIII стагодзьдзя. Вядома, што ў рэгіёне існавала некалькі маёнткаў. У 1866 годзе сюды пачалі прыбываць мігранты з былых Канфэдэрацыйных Штатаў Амэрыкі, які зьбеглі з радзімы пасьля паразы ў Грамадзянскай вайне ў ЗША. Імпэратар Пэдру II быў прыхільнікам Поўдня падчас вайны і адкрыта заклікаў былых канфэдэратаў да міграцыі, прапаноўваючы дармовы транспарт, танную зямлю і просты шлях атрыманьня грамадзянства[4]. Першым пасяленцам стаў праўнік і былы сэнатар штату Алабама Ўільям Гатчынсан Норыс. Канфэдэраты працягнулі вырошчваць бавоўну з дапамогай працы рабоў, як яны гэта рабілі на радзіме. У 1875 годзе тут зьявілася чыгуначная станцыя. Першапачаткова месца мела назву Санта-Барбара, але пазьней было перайменавана ў Амэрыкана, як згадка аб паходжаньні першых жыхароў. З адменай рабства ў Бразыліі места пачало расьці праз італьянскую міграцыю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Prefeito e vereadores de Americana tomam posse; veja lista de eleitos — 2021.
- ^ https://www.ibge.gov.br/estatisticas/sociais/populacao/22827-censo-demografico-2022.html?edicao=37225
- ^ «Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística».
- ^ McCoy, Terrence (11.07.2020). «They lost the Civil War and fled to Brazil. Their descendants refuse to take down the Confederate flag». The Washington Post.