Амет-Хан Султан
Амет-Хан Султан | |
20 кастрычніка 1920 — 1 лютага 1971[1] (50 гадоў) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Аме́т-Ха́н Султа́н (па-крымскататарску: Amet-Han Sultan, 25 кастрычніка 1920 — 1 лютага 1971) — савецкі лётчык-ас, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюзу, заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР. Нацыянальны герой крымскататарскага народу.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даваенны час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амет-Хан Султан нарадзіўся 25 кастрычніка 1920 году ў пасёлку Алупка Ялцінскага павету Таўрычаскай губэрні (цяпер горад Алупка Ялцінскага гарсавету) у рабочай сям’і. Бацька Амет-Хана — Султан — лакец па нацыянальнасьці, маці Насіб — крымская татарка. Амет-Хан лічыў сябе крымскім татарынам[2].
Пасьля заканчэньня сямігадовай школы, у 1937 годзе, паступіў у чыгуначнае фабрычна-заводзкае вучылішча ў Сімфэропалі. Пасьля працаваў слесарам-кацельшчыкам у сімфэропальскім паравозным дэпо. Адначасова вучыўся ў аэраклюбе, які скончыў у 1938 годзе.
У Чырвонай Арміі з лютага 1939 году. У 1940 годзе па заканчэньні 1-й Качыньскай Чырванасьцяжнай вайсковай авіяцыйнай школы імя А. Ф. Мясьнікова ў званьні малодшы лейтэнант нядоўга служыць у Бабруйску, а зь лета 1940 году накіраваны ў 4-ты зьнішчальны авіяцыйны полк (Адэская вайсковай акругі), дыслякаваны пад Кішынёвам. Лётаў на самалётах «І-15» і «І-153». У Малдавіі сустрэў пачатак Вялікай Айчыннай вайны.[3]
Вялікая Айчынная вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Свой першы баявы вылет зьдзейсьніў на досьвітку 22 чэрвеня 1941 году. У кастрычніку 1941 прызначаны камандзірам зьвяна таго ж палка (147-я зьнішчальная авіяцыйная дывізія, Паўднёва-Заходні фронт). Да гэтага часу зрабіў 130 баявых вылетаў на самалётах І-16 і І-153 на выведку і дзеля атакі войскаў праціўніка, за што ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцяга. Напрыканцы сьнежня 1941 г. лейтэнант Амет-Хан у ліку іншых лётчыкаў палка быў накіраваны ў Кінешму (Іванаўская вобласьць) для перападрыхтоўкі на ангельскі зьнішчальнік Hawker Hurricane. Потым вярнуўся ў свой полк, які ў гэты час увайшоў у сыстэму СПА Яраслаўля[4]. Войскі гітлераўцаў не дайшлі да горада, але авіяцыя саперніка наносіла па ім бомбавыя ўдары, таму СПА для Яраслаўля была жыцьцёва неабходнай. 31 траўня 1942 году горад быў атакаваны «Юнкерсамі». Савецкія зьнішчальнікі ўступілі ў сутычку. Амет-Хан Султан патраціў усе боепрыпасы, нагнаў праціўніка і тараніў яго. «Харыкейн» захраснуў у Junkers Ju 88, але савецкі лётчык выбраўся з кабіны і прызямліўся пры дапамозе парашуту. За подзьвіг у небе Яраслаўля Амет-Хан Султан быў узнагароджаны ордэнам Леніна[5][6][7][8].
Пасьля перавучваньня на «Аэракобру» ўдзельнічаў у Данбаскай апэрацыі. 18 красавіка 1943 году Аметов-Хан Султан атрымаў другі ордэн Леніна. А пасьля вызваленьня Таганрогу і Мелітопаля Указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 24 жніўня 1943 году гвардыі капітану Амет-Хану Султану было прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу з уручэньнем ордэна Леніна і мэдаля «Залатая Зорка». На гэты час Амет-Хан Султан зьдзейсніў 359 баявых вылеты, правёў 79 паветраных баёў, асабіста зьбіў 11 самалётаў праціўніка і 19 — у групавых баях.
Пасьля вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23 верасьня 1961 г. Амет-Хану Султану было прысвоена званьне «Заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР» (нумар знака — 38). За час лётнай працы ён асвоіў каля 100 тыпаў лятальных апаратаў, яго налёт склаў 4237 гадзін.
Жыў у горадзе Жукоўскі Маскоўскай вобласьці.
Загінуў 1 лютага 1971 года пры выкананьні выпрабавальнага палёту на лятучай лябараторыі Ту-16, прызначанай для выпрабаваньня новага рэактыўнага рухавіка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Sultan Amet-Khan // TracesOfWar
- ^ Бутаеў Б. Б. Амет-Хан Султан — М.: Политиздат, 1990. (рас.)
- ^ Андрей Сидорчик (04.03.2014) Орлы умирают в небе. Жизнь и бессмертие Амет-Хана Султана (рас.). Аргументы и Факты.
- ^ Биография Амет-Хан Султана (рас.). Люди. Peoples.ru.
- ^ Часта кажуць аб прысваеньні Амет-Хану Султану званьня Пачэснага грамадзяніна гораду Яраслаўля. Але яно тады яшчэ не існавала.
- ^ Подвиг в небе // Городские новости. — 25.02.2010.
- ^ Те дни забыть нельзя никогда // Городские новости. — 14.04.2010.
- ^ Война меня ведь не щадила… // Городские новости. — 05.05.2010.