Перайсьці да зьместу

Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані
علي اکبر هاشمی رفسنجانی
Старац у Радзе старцаў (Іран)
сьнежань 2006 — студзень 2017
Старшыня Рады старцаў
25 чэрвеня 2007 — 8 сакавіка 2011
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 жніўня 1934
Памёр: 8 студзеня 2017 (82 гады)
Сьцяг Ірану Тэгеран
Партыя:
Сужэнец: Effat Marashi[d]
Дзеці: Faezeh Hashemi Rafsanjani[d], Mohsen Hashemi[d], Yasser Hashemi Rafsanjani[d], Mehdi Hashemi Rafsanjani[d] і Fatemeh Hashemi Rafsanjani[d]
Маці: Хаджые Ханум Махбібі
Адукацыя: Аятала
Узнагароды:
Order of Fath
Выява аўтографу

Алі Акба́р Хашэмі́ Рафсанджані́ (па-пэрсыдзку: علي اکبر هاشمی رفسنجانی‎; нарадзіўся 25 жніўня 1934 у Нузе — памёр 8 студзеня 2017 у Тэгеране) — аятала, уплывовы іранскі дзяржаўны дзяяч, старац Рады ўгоды. Старшыня Сходу ісламскай рады Ірану ў 1980—1989, прэзыдэнт Ірану ў 1989—1997.

Рафсанджані быў выбраным старшынём мачлісу ў 1980 годзе. Выконваў абавязкі старшыні да 1989 году. Быў прэзыдэнтам з 1989 году да 1997 году. Адыграў значную ролю ў выбраньні Алі Хамэнэя Рахбарам. У 2005 годзе спрабаваў выбраньня на пасаду прэзыдэнта, але прайграў Ахмадзінэжаду. Рафсанджані за межамі Ірану мае выгляд спакойнага разважлівага дзяржаўнага мужа, які выступае за рынкавыя адносіны й зьмякчэньня вострых адносін з ЗША. У 1997 годзе ў Нямеччыне пайшлі чуткі, што Рафсанджані разам з Алі Хамэнэем кіруе спробамі расправіцца з праціўнікамі ўраду Ірану ў Эўропе. 11 траўня 2013 году Рафсанджані спрабаваў дабіцца ўхвалы Рады старажоў шарыяту на ўдзел у выбарах прэзыдэнта, але 21 траўня 2013 году Рада адхіліла кандытатуру Рафсанджані.

Рафсанджані нарадзіўся ў вёсцы Бахраман каля места Рафсанджан, што ў Кэрманскай вобласьці, у сям’і купца арэхамі. Яго маці Хаджые Ханум Махбібі памерла ва ўзросьце 90 гадоў 21 сьнежня 1997 году. Вучыўся Рафсанджані ў Куме разам з Хамэйні, пазьней яны сталі таварышамі ў сумеснай барацьбе з урадам шаха Махамата Раза Пахлаві.

Старшыня Сходу ісламскай рады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рафсанджані быў выбраным першым старшынём Сходу ісламскай рады-мачліс ў 1980 годзе пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе. Гэтую пасаду ён займаў 9 гадоў. Пасьля сьмерці Хамэйнея Рафсанджані быў выбраным прэзыдэнтам замет стаўшага Рахбарам (колішняга прэзыдэнта) Алі Хамэнэя.

Рафсанджані стаўшы прэзыдэнтам выступаў супраць дзяржаўнага ўмяшаньня ў гаспадарку. Быў прыхільнікам перадачы дзяржаўных прадпрыемстваў грамадзянам Ірану. Выступаў супраць перадачы ў дзяржаўную ўласнасьць нават тых прадпрыемстваў, якімі валодалі ворагі Ісламскага Ірану.

Дзейнасьць у Іране

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рафсанджані старшыня мачлісу й Алі Хамэнэі

У адносінах унутраных Рафсанджані пачаў выступаць за спакойныя адносіны ўнутры краіны, памяньшэньне крывавых распраў над непакорнымі людзьмі. Яго адносіны зь іншымі аятоламі пачалі пагаршацца. Рафсанджані пачалі абвінавачваць у хабарніцтве. Рафсанджані абараняў рух да вольнага рынку ў Іране. Гэта дзейнасьць была пазьней Ахмадзінэжадам зьвернута. У час свайго прэзыдэнцтва Рафсанджані лічыўся за межамі Ірану адным з самых уплывовых асобаў Ірану. З аднаго боку ён выступаў за спакой у краіне, зь іншага боку за яго час было забіта шмат праціўнікаў ураду Ірану. Сярод іх трэба вызначыць маладых бальшавікоў, якіх урад Ірану аднёс да ворагаў. Шмат зь іх было забіта , або пакарана адрубваньнем рук, ног, ці ўвязьненьнем.

Дзейнасьць за межамі Ірану

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заняпаду адносін з арабскімі краінамі з-за Ірана-ірацкай вайны Рафсанджані зрабіў шмат каб аднавіць адносіны з гэтымі краінамі. Пачаліся зносіны з новымі незалежнымі краінамі колішняга СССРАзэрбайджан, Туркмэністан, Казахстан. Адносіны з ЗША й Заходняй Эўропай засталіся напружанымі. У час вайны ў Пэрсыдзкай затоцы паміж Іракам і ЗША Рафсанджані ўстрымаўся ад удзелу й умяшаньня ў вайне. Іран дапамаў уцекачам з Ірака й Кувэйту. Даў прытулак на сваёй зямлі для многіх уцекачоў. У Лібане й Сырыі падтрымліваў рухі, якія былі за збройную барацьбу зь Ізраілем. Давалі гэтым рухам зброю. Сярод іх — Хэзбала. Рафсанджані падтрымліваў разьвіцьцё мірнай ядзернай энэргетыкі. Ён абвяргаў абвінавачваньні ЗША й іх саюзьнікаў у тым , што Іран насам рэч хоча збудаваць ядзерную зброю, каб ваяваць за ісламскі пераварот ва ўсім сьвеце.

Пасьля заканчэньня прэзыдэнцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1997 годзе пасьля заканчэньня тэрміну службы на пасадзе прэзыдэнта Ірану Рафсанджані застаўся ў палітыцы. У 2000 годзе ён спрабаваў выбрацца ў мачліс ад места Тэгеран. Рафсанджані заняў астатняе 30 месца. Рада старажоў шарыяту адхіліла па розных прычынах выбраных людзей у акрузе, дзе выбіраўся ён. У выніку застаўся толькі Рафсанджані. Гэтай перамогі не захацеў Рафсанджані. Ён заявіў, што можа служыць народу й на йншых пасадах. Рафсанджані быў выбраным старшынём Рады ўгоды, якая выковае ролю пасярэдніка ў зносінах паміж Радаю старажоў шарыяту й мачлісам. У сьнежні 2006 году Рафсанджані быў выбраным у Раду старцаў ад места Тэгеран. Сабраў на выбарах 1 500 000 галасоў. Гэта быў самы добры пакашчык на тых выбарах. 4 верасьня 2007 году Рафсанджані быў выбраным старшынём Рады старцаў. За яго прагаласавала 41 з 76 старцаў, яго праціўнік аятала Ахмат Джанаці — 31. 10 сакавіка 2009 году Рафсанджані зноў быў перавыбраным старшынём перамогшы Махамата Язьдзі. Рафсанджані атрымаў 51 голас, Язьдзі — 26. 8 сакавіка 2011 году Рафсанджані адмовіўся ад выбараў старшыні й застаўся простым старцам у Радзе старцаў. Памёр 8 студзеня 2017 году[1].