Аляксей Дзікавіцкі
Выгляд
Аляксей Дзікавіцкі | |
Аляксей Дзікавіцкі ў Варшаве ў 2004 г. | |
Род дзейнасьці | Журналіст, мэдыя-мэнэджар |
---|---|
Дата нараджэньня | 1973 г. |
Месца нараджэньня | Пінск, Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Месца працы | |
Сябра ў | Рада Беларускай Народнай Рэспублікі |
Узнагароды | Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі |
Аляксей Дзікавіцкі (нар. у 1973 г.) — беларускі журналіст і мэдыя-мэнэджар, намесьнік дырэктара тэлеканалу «Белсат», сябра Рады БНР.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Пінску.
У 1994 г. скончыў Інстытут сучасных ведаў у Менску па спэцыяльнасьці «эканоміка»[2].
У 1995 годзе балятаваўся ў Вярхоўны Савет 13-га скліканьня[3].
Аж сярэдзіны 90-х гг. супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі СМІ[3], з 1997 г. працаваў журналістам Радыё Свабода на Берасьцейшчыне[4]. З 2001 году — у Варшаве.
Ад восені 2007 году — кіраўнік Аддзелу інфармацыйных праграм «Белсату». Зь лютага 2018 года — намесьнік дырэктара[4].
Аўтар кнігі вершаў «Оньдэ» на палескай гаворцы[5].
Узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://belsat.eu/pl/about/people/aliaksiei-dzikavitski/
- ^ Аляксей Дзікавіцкі - Радыё Свабода, 15.1.2008
- ^ а б «За 15 год не атрымаў ніводнага ўказаньня ад польскага МЗС». Вялікая размова з намесьнікам дырэктара «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім - Радыё Свабода, 18.01.2023
- ^ а б Аляксей Дзікавіцкі, Намеснік дырэктара «Белсату» — Белсат, афіцыйны сайт
- ^ Што такое «Оньдэ» і ці трэба саромецца сваёй гаворкі? - Эўрапейскае радыё для Беларусі, 4.10.2021
- ^ Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Вільні 22-23 лістапада 2019 г. - Рада БНР, афіцыйны сайт