Аляксей Валабуеў
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Аляксей Валабуеў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
13 чэрвеня 1981 (43 гады) Рось, Гарадзенская вобласьць, БССР |
Партыя: | Малады Фронт |
Адукацыя: | вышэйшая |
Аляксей Валабуеў — грамадзкі актывіст, рэдактар газэты «Свабодны Салігорск».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 13 чэрвеня 1981 году ў пасёлку Рось Гарадзенскай вобласьці Ваўкавыскага раёну[1].
У 2003 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, атрымаўшы прафэсію інжынэра-будаўніка па спэцыяльнасьці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». У жніўні 2003 году разьмеркаваны ў Салігорск у будаўнічую арганізацыю, дзе працуе інжынэрам да цяперашняга часу.
Беспартыйны. Зьяўляецца чальцом Рэспубліканскага Праваабарончага Грамадзкага Аб’яднаньня «Беларускі Хэльсынскі камітэт», сябра «Маладога Фронту». Удзельнік «Школы правоў чалавека», заснаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» і міжнародным аб’яднаньнем «Грамадзянская Беларусь», і іншых грамадзкіх адукацыйных праграм.
Грамадзка-палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнік вулічных выступаў 2004—2009 гадох у Менску і Салігорску, не аднойчы затрымліваўся міліцыяй і атрымліваў адміністрацыйныя пакараньні за актыўную грамадзянскую пазыцыю.[2][3][4][5][6][7]
Падчас перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году зьяўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Стала прымае ўдзел у выбарчых кампаніях у якасьці назіральніка ад БХК (выбарчыя кампаніі 2004, 2006, 2007 гадоў). Прымаў удзел у выбарчай кампаніі 2007 году ў мясцовыя саветы, аднак ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата.[8]
Адзін з заснавальнікаў і рэдактар газэты «Свабодны Салігорск». Сталы ўдзельнік журы конкурса малюнкаў крэйдай на асфальце ў Салігорску[9],[10][11] які праводзіцца з нагоды прыняцьця «Дэклярыцыі аб незалежнасьці» 27 ліпеня 1990 году.
Удзельнік і адзін з арганізатараў грамадзкіх кампаніяй «МТС па-беларуску»[12][13] і «Беларуску кнігу — дзецям» [14][15]
Ініцытар гарадзкога грамадзкага маніторынгу ў Салігорску па стану даступнасьці аб’ектаў грамадзкага ды жыльлёвага прызначэньня для асобаў з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі. Маніторынг праводзіў у красавіку — жніўні гэтага году Беларускі Хэльсынскі камітэт з удзелам прадстаўнікоў салігорскай філіі «Маладога фронту»[16][17]
Быў кандыдатам па 13-й выбарчай акрузе г.Салігорску на мясцовых выбарах у красавіку 2010 году.[18][19] Згодна з афіцыйнымі вынікамі набраў 28% галасоў выбарцаў [20] 6 ліпеня 2010 году ініцыяваў кампанію «Эўрапейская адукацыя». Асноўная мэтай зьяўлялася далучэньне Беларусі да Балёнскага працэсу.[21] У межах кампаніі былі накіраваны звароты ў Палату прадстаўнікоў [22] 23 ліпеня 2010 году старшыня камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, спадар Здановіч, спаслаўся на тое, што далучэньне да Балёнскага працэсу зьяўляецца кампэтэнцыяй ураду, не парлямэнту. У цяперашні час завяршаецца работа над Кодэксам аб адукацыі, сьцьвярджаецца ў адказе. У кодэксе маюць быць урэгуляваныя ўзьнятыя кампаніяй пытаньні. Як паведамілі ў Савет Міністраў, зварот накіраваны на разгляд у Міністэрства адукацыі, якое дасьць больш канкрэтны адказ.[22] 24 ліпеня 2010 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэньня Беларусі да Балёнскага працэсу.[23]
Адзін з ініцыятараў кампаніі супраць вырубкі ляснога масіву «Абаронім лес» ў Салігорску, якая пачалася ў 2010 годзе.[24] У межах ініцыятывы падпісаў адкрыты ліст да кіраўніцтва гораду разам зь іншымі вядомымі асобамі.[25] Прымаў удзел у зборы подпісаў, за што быў аштрафаваны Салігорскім раённым судом, які палічыў гэта ўдзелам у несанкцыянаванай акцыі.[26] Кампанія завяршыся частковай зьменай плянаў мясцовай улады на карысьць патрабаваньняў прадстаўнікоў грамадзкасьці[27].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляксей Валабуеў(недаступная спасылка)
- ^ Салігорскія актывісты Алег Борын і Аляксей Валабуеў аштрафаваныя на адну і пяць базавых велічыняў
- ^ Севярын Квяткоўскі (15 чэрвеня 2006) Затрыманьні ў Салігорску
- ^ У Салігорску актывістаў аштрафавалі і выпусьцілі
- ^ Выходныя:Салігорск Праверана 30 лістапада 2014 г. Архіўная копія
- ^ Ільлю Шылу папярэдзілі ў школе Праверана 30 лістапада 2014 г.
- ^ Улады выкарыстоўваюць тэракт для застрашваньня іншадумцаў. Наша Ніва (8 ліпеня 2008).
- ^ Салігорская моладзь заклікае байкатаваць выбары Праверана 30 лістапада 2014 г. Архіўная копія
- ^ Конкурс малюнкаў у Салігорску
- ^ 27 июля в Солигорске состоялся ежегодный конкурс рисунков мелом, посвященный годовщине подписания декларации Независимости Беларуси (рас.)
- ^ КОНКУРС БЕЛАРУСКІХ МАЛЮНКАЎ 2008
- ^ Абанэнты беларусізуюць МТС
- ^ Маладафронтаўцы спадзяюцца на посьпех (недаступная спасылка)
- ^ Беларускую кнігу-дзецям!(недаступная спасылка)
- ^ Стартаваў маратон «Беларускую кнігу — дзецям»
- ^ Інвалідам уваходу няма(недаступная спасылка)
- ^ Прааналізавалі даступнасць аб’ектаў для інвалідаў
- ^ Мы абыйшлі кожную кватэру
- ^ На выбары дзеля атрыманьня досьведу!(недаступная спасылка)
- ^ Выбары 2010(недаступная спасылка)
- ^ Новая кампанія ад МФ:"Эўрапейская адукацыя"
- ^ а б Забалонім Беларусь
- ^ Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу (бел.)
- ^ Салігорску стартуе грамадская кампанія «Абаронім лес» (бел.)
- ^ Спынім зьнішчэньне салігорскага лесу. Зварот грамадзкасьці(недаступная спасылка)
- ^ Штрафы за збор подпісаў у абарону леса
- ^ Общественность отстояла солигорский лес (рас.)