Перайсьці да зьместу

Аляксей Валабуеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Валабуеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся13 чэрвеня 1981 (44 гады)
Рось, Гарадзенская вобласьць, БССР
ПартыяМалады Фронт
Адукацыявышэйшая

Аляксей Валабуеў — грамадзкі актывіст, рэдактар газэты «Свабодны Салігорск».

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1981 году ў пасёлку Рось Гарадзенскай вобласьці Ваўкавыскага раёну[1].

У 2003 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, атрымаўшы прафэсію інжынэра-будаўніка па спэцыяльнасьці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». У жніўні 2003 году разьмеркаваны ў Салігорск у будаўнічую арганізацыю, дзе працуе інжынэрам да цяперашняга часу.

Беспартыйны. Зьяўляецца чальцом Рэспубліканскага Праваабарончага Грамадзкага Аб’яднаньня «Беларускі Хэльсынскі камітэт», сябра «Маладога Фронту». Удзельнік «Школы правоў чалавека», заснаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» і міжнародным аб’яднаньнем «Грамадзянская Беларусь», і іншых грамадзкіх адукацыйных праграм.

Грамадзка-палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Удзельнік вулічных выступаў 2004—2009 гадох у Менску і Салігорску, не аднойчы затрымліваўся міліцыяй і атрымліваў адміністрацыйныя пакараньні за актыўную грамадзянскую пазыцыю.[2][3][4][5][6][7]

Падчас перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году зьяўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Стала прымае ўдзел у выбарчых кампаніях у якасьці назіральніка ад БХК (выбарчыя кампаніі 2004, 2006, 2007 гадоў). Прымаў удзел у выбарчай кампаніі 2007 году ў мясцовыя саветы, аднак ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата.[8]

Адзін з заснавальнікаў і рэдактар газэты «Свабодны Салігорск». Сталы ўдзельнік журы конкурса малюнкаў крэйдай на асфальце ў Салігорску[9],[10][11] які праводзіцца з нагоды прыняцьця «Дэклярыцыі аб незалежнасьці» 27 ліпеня 1990 году.

Удзельнік і адзін з арганізатараў грамадзкіх кампаніяй «МТС па-беларуску»[12][13] і «Беларуску кнігу — дзецям» [14][15]

Ініцытар гарадзкога грамадзкага маніторынгу ў Салігорску па стану даступнасьці аб’ектаў грамадзкага ды жыльлёвага прызначэньня для асобаў з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі. Маніторынг праводзіў у красавіку — жніўні гэтага году Беларускі Хэльсынскі камітэт з удзелам прадстаўнікоў салігорскай філіі «Маладога фронту»[16][17]

Быў кандыдатам па 13-й выбарчай акрузе г.Салігорску на мясцовых выбарах у красавіку 2010 году.[18][19] Згодна з афіцыйнымі вынікамі набраў 28% галасоў выбарцаў [20] 6 ліпеня 2010 году ініцыяваў кампанію «Эўрапейская адукацыя». Асноўная мэтай зьяўлялася далучэньне Беларусі да Балёнскага працэсу.[21] У межах кампаніі былі накіраваны звароты ў Палату прадстаўнікоў [22] 23 ліпеня 2010 году старшыня камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, спадар Здановіч, спаслаўся на тое, што далучэньне да Балёнскага працэсу зьяўляецца кампэтэнцыяй ураду, не парлямэнту. У цяперашні час завяршаецца работа над Кодэксам аб адукацыі, сьцьвярджаецца ў адказе. У кодэксе маюць быць урэгуляваныя ўзьнятыя кампаніяй пытаньні. Як паведамілі ў Савет Міністраў, зварот накіраваны на разгляд у Міністэрства адукацыі, якое дасьць больш канкрэтны адказ.[22] 24 ліпеня 2010 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэньня Беларусі да Балёнскага працэсу.[23]

Адзін з ініцыятараў кампаніі супраць вырубкі ляснога масіву «Абаронім лес» ў Салігорску, якая пачалася ў 2010 годзе.[24] У межах ініцыятывы падпісаў адкрыты ліст да кіраўніцтва гораду разам зь іншымі вядомымі асобамі.[25] Прымаў удзел у зборы подпісаў, за што быў аштрафаваны Салігорскім раённым судом, які палічыў гэта ўдзелам у несанкцыянаванай акцыі.[26] Кампанія завяршыся частковай зьменай плянаў мясцовай улады на карысьць патрабаваньняў прадстаўнікоў грамадзкасьці[27].

  1. Аляксей Валабуеў(недаступная спасылка)
  2. Салігорскія актывісты Алег Борын і Аляксей Валабуеў аштрафаваныя на адну і пяць базавых велічыняў
  3. Севярын Квяткоўскі (15 чэрвеня 2006) Затрыманьні ў Салігорску
  4. У Салігорску актывістаў аштрафавалі і выпусьцілі
  5. Выходныя:Салігорск Праверана 30 лістапада 2014 г. Архіўная копія
  6. Ільлю Шылу папярэдзілі ў школе Праверана 30 лістапада 2014 г.
  7. Улады выкарыстоўваюць тэракт для застрашваньня іншадумцаў. Наша Ніва (8 ліпеня 2008).
  8. Салігорская моладзь заклікае байкатаваць выбары Праверана 30 лістапада 2014 г. Архіўная копія
  9. Конкурс малюнкаў у Салігорску
  10. 27 июля в Солигорске состоялся ежегодный конкурс рисунков мелом, посвященный годовщине подписания декларации Независимости Беларуси (рас.)
  11. КОНКУРС БЕЛАРУСКІХ МАЛЮНКАЎ 2008
  12. Абанэнты беларусізуюць МТС
  13. Маладафронтаўцы спадзяюцца на посьпех (недаступная спасылка)
  14. Беларускую кнігу-дзецям!(недаступная спасылка)
  15. Стартаваў маратон «Беларускую кнігу — дзецям»
  16. Інвалідам уваходу няма(недаступная спасылка)
  17. Прааналізавалі даступнасць аб’ектаў для інвалідаў
  18. Мы абыйшлі кожную кватэру
  19. На выбары дзеля атрыманьня досьведу!(недаступная спасылка)
  20. Выбары 2010(недаступная спасылка)
  21. Новая кампанія ад МФ:"Эўрапейская адукацыя"
  22. 1 2 Забалонім Беларусь
  23. Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу (бел.)
  24. Салігорску стартуе грамадская кампанія «Абаронім лес» (бел.)
  25. Спынім зьнішчэньне салігорскага лесу. Зварот грамадзкасьці(недаступная спасылка)
  26. Штрафы за збор подпісаў у абарону леса
  27. Общественность отстояла солигорский лес (рас.)