Аленевыя
Аленевыя | |
Алень звычайны (Cervus elaphus) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
Падатрад | Жуйкавыя (Ruminantia) |
Сямейства | Аленевыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cervidae Goldfuss, 1820 | |
Арэал | |
Аленевыя[1] (Cervidae) — сямейства клясы сысуноў; уключае 2 падсямействы (Capreolinae і Cervinae) і 70 сучасных відаў. Гэтыя жывёлы пражываюць на ўсіх кантынэнтах, за выключэньнем Аўстраліі, Антарктыды і большай часткі Афрыкі. Аленевыя былі занесены амаль ва ўсім сьвеце, і ў цяперашні час у Аўстраліі і Новай Зэляндыі ёсць 6 відаў. Аленевыя жывуць у розных асяроддзях пражываньня — ад замерзлай тундры на поўначы Канады і Грэнляндыі да экватарыяльных дажджавых лясоў Індыі. Яны засяляюць шыракалістыя лясы, забалочаныя землі, лугі, засушлівыя хмызьнякі, дажджавыя лясы і, як вядома, жывуць у розных гарадскіх і прыгарадных умовах. Першыя сапраўдныя аленевыя з'явіліся каля 20 мільёнаў гадоў таму ў раньнім міяцэне і прыблізна тады яны пачалі перамяшчацца з Азіі ў Эўропу і Паўночную Амэрыку[2][3].
Аленевыя маюць вялікую фізычную разнастайнасьць. Лось (Alces alces), самы буйны від можа дасягаць 800 кг, а самы маленькі, паўночны пуду (Pudu mephistophiles), дасягае максымальнага памеру каля 9 кг. Звычайна аленевыя маюць кампактныя тулавы і вельмі магутныя выцягнутыя ногі. За выключэньнем вадзяных аленяў (Hydropotes inermis), ва ўсіх самцоў маюцца рогі, а рагаль (Rangifer tarandus) — адзіны від, у якога і самцы, і самкі маюць рогі. Зубная формула: 0/3, 0–1/1, 3/3, 3/3[2][3].
Хоць большасьць аленевых жыве статкамі, некаторыя віды адзінкавыя. Гэта траваедныя жывёлы, якія ядуць травы, лісьце, хмызьнякі[2][3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.
- ^ а б в Holmes, K.; J. Jenkins; P. Mahalin; J. Berini (2011) Cervidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.03.2021 г.
- ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 351, 352. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |