Перайсьці да зьместу

Агдам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агдам
азэрб. Ağdam
ад верхняга левага краю: замак Шахбулаг; мячэт Шахбулаг; могілкі Імэрэт; Агдамскі мячэт; Музэй хлеба; Палац Панаг Алі-Хана; Руіны Агдаму
ад верхняга левага краю: замак Шахбулаг; мячэт Шахбулаг; могілкі Імэрэт; Агдамскі мячэт; Музэй хлеба; Палац Панаг Алі-Хана; Руіны Агдаму
Дата заснаваньня: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Азэрбайджан
Раён: Агдамскі
Кіраўнік: Вагіф Гесэнаў[d]
Вышыня: 369 м н. у. м.
Насельніцтва: ненаселены чал.
Часавы пас: UTC+4
Нумарны знак: 02
Геаграфічныя каардынаты: 39°59′0″ пн. ш. 46°55′0″ у. д. / 39.98333° пн. ш. 46.91667° у. д. / 39.98333; 46.91667Каардынаты: 39°59′0″ пн. ш. 46°55′0″ у. д. / 39.98333° пн. ш. 46.91667° у. д. / 39.98333; 46.91667
Агдам на мапе Азэрбайджану
Агдам
Агдам
Агдам
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Агда́м (па-азэрбайджанску: Ağdam) — пакінутае места і намінальны цэнтар Агдамскага раёну Азэрбайджану[1]. Знаходзіцца за 26 км ад Стэпанакерту ля ўсходняга ўзножжа Карабаскага горнага хрыбту, на краі Карабаскай раўніны.

Заснаванае ў XVIII стагодзьдзі, у 1828 року атрымала статус места, за савецкім часам значна вырасла. Тут дзейнічалі масьляны, вінна-гарэлачны, машынабудаўнічы і шаўковы заводы, аэрапорт, два чыгуначныя вакзалы. У 1989 року Агдам налічваў 28 031 жыхара. З пачаткам першай Карабаскай вайны азербайджанскія войскі пакінулі места. З 1993 року яно знаходзілася пад кантролем Армэніі. За час вайны большасьць насельніцтва стала бежанцамі, да 2020 Агдам амаль цалкам быў зруйнаваны і закінуты[2][3][4]. Яго часам называлі Каўкаскай Хірасімай[5][6][4][7][8].

Па выніках вайны 2020 року места з ваколіцамі перайшло пад кантроль Азэрбайджану.

  1. ^ Gai︠a︡nė Novikova The Nagorno Karabakh Conflict: In Search of the Way Out : To the Question of the Readiness of Azerbaijani and Armenian Societies to a Compromise Resolution of the Conflict. — Amrots Group, 2004. — С. 138. — ISBN 9789994131273
  2. ^ Azerbaijan, Potentially Rich, Is Impoverished by Warfare // 2 June 1994 г.
  3. ^ The story of FK Qarabag: How a team born from war now prepares to host Chelsea in the Champions League Independent.co.uk
  4. ^ а б Life Among Ruins of Caucasus' Hiroshima Institute for War and Peace Reporting
  5. ^  De Waal, Thomas Black garden: Armenia and Azerbaijan through peace and war. — New York: New York University Press, 2013. — ISBN 0814760325
  6. ^ War horrors to football highs: how Azerbaijan's FK Qarabag have come back from the brink (анг.) // Euronews, 12 September 2017 г. Праверана 24 December 2021 г.
  7. ^ Conflit au Haut-Karabakh: Agdam, ville fantôme reprise par l'Azerbaïdjan (фр.) France24 Праверана 2021-12-23 г.
  8. ^ Azerbaijani leader hails handover of region ceded by Armenia. Associated PressПраверана 2020-12-23 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]