Перайсьці да зьместу

Індэкс масы цела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Індэкс масы цела (ІМЦ) — паказьнік суадносінаў вагі ў кіляграмах да росту ў мэтрах, узьведзенага ў квадрат.

Разьлічваецца паводле формулы: маса цела (кг) / рост (м)². Сусьветная арганізацыя здароўя (Жэнэва, Швайцарыя) выкарыстоўвае паказьнік для вызначэньня стану арганізма, дзе значэньне:

  • менш за 18,5 кг/м² — нястача масы цела (недаяданьне);
  • 18,5—25 кг/м² — здаровая маса цела;
  • 25—30 кг/м² — залішняя маса цела (гіпэртанія);
  • 30—35 кг/м² — атлусьценьне 1-й ступені;
  • 35—40 кг/м² — атлусьценьне 2-й ступені;
  • звыш 40 кг/м² — атлусьценьне 3-й ступені[1].

Перавышэньне значэньня 25 кг/м² служыць чыньнікам атэрасклерозу, гіпэртаніі, цукровага дыябэту, хваробаў печані і плоцевых органаў[2]. Перавышэньне значэньня 30 кг/м² пагражае захворваньнем на цукровы дыябэт 2-га тыпу, рак і сардэчна-судзінныя парушэньні[1]. У ліпені 1972 году 5 лекараў на чале з Ансэлем Кізам выдалі ў амэрыканскім «Часопісе хранічных хваробаў» (Філадэлфія, штат Пэнсыльванія) артыкул «Паказьнікі адноснай вагі і атлусьценьня», у якім упершыню ўвялі панятак індэкса масы цела і яго азначэньне[3].

Здаровая маса цела паводле паказьніка 18,5—25 кг/м² адрозьніваецца ў залежнасьці ад роста:

  • пры росьце 1,5 мэтру вага мае складаць 41,6—56,2 кг;
  • пры 1,6 мэтру — 47,3—64 кг;
  • пры 1,7 мэтру — 53,4—72,2 кг;
  • пры 1,8 мэтру — 59,9—81 кг;
  • пры 1,9 мэтру — 66,7—90,2 кг;
  • пры 2 мэтрах — 74—100 кг.

На 2014 год 2/3 насельніцтва Беларусі мелі ІМЦ звыш 25 кг/м², то бок залішнюю вагу[4].

  1. ^ а б Вольга Стужынская. Ці заўсёды атлусьценьне — цукровы дыябэт // Партал «Здаровыя людзі» (Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь), 14 лістапада 2017 г. Праверана 16 лістапада 2017 г.
  2. ^ В. Нарывончык. Правільнае збалянсаванае харчаваньне ў спалучэньні зь фізычнымі нагрузкамі — асноўныя ўмовы падтрыманьня нармальнай масы цела // Газэта «Патрыёт» (Ушачы), 28 кастрычніка 2014 г. Праверана 16 лістапада 2017 г.
  3. ^ Ансэл Кіз, Флямініё Фіданца, Марці Карванен, Набору Кімура і Генры Тэйлар. Паказьнікі адноснай вагі і атлусьценьня  (анг.) = Indices of relative weight and obesity // Часопіс хранічных хваробаў. — ліпень 1972. — Т. 25. — № 6-7. — С. 329-343. — ISSN 0895-4356.
  4. ^ Вольга Чарныш. Худыя гаманцы, тоўстыя жываты // Анлайн-часопіс «Ідэя», 2 верасьня 2014 г. Праверана 16 лістапада 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]