Перайсьці да зьместу

Іван Кухараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Кухараў
Иван Миронович Кухарев
14 лістапада 1911 — 5 верасьня 1951
Магіла І. М. Кухарава на пружанскіх могілках
Месца нараджэньня в. Мар’еўка Самарскай губэрні, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Пружанскі раён, БССР
Прыналежнасьць СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 1934—1951
Званьне падпалкоўнік ВПС СССР
Частка 308-я штурмавая авіяцыйная дывізія
Камандаваў 624-м штурмавым палком
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

Іва́н Міро́навіч Ку́хараў (14 лістапада 1911, Мар’еўка Самарскай губэрні, Расейская імпэрыя — 5 верасьня 1951, Ружанскі палігон, БССР) — падпалкоўнік авіяцыі, Герой Савецкага Саюзу (27 чэрвеня 1945).

Нарадзіўся 14 лістапада 1911 р. ў в. Мар’еўка Самарскай губэрні (цяпер у Пястраўскім раёне Самарскай вобласьці) ў сям’і вяскоўца. Расеец. Скончыў Іванаўскую саўгас-вучэльню, саўгас-тэхнікум у Балтайскім раёне, навучаўся ў Ленінградзкім аграпэдагагічным інстытуце.

З 1934 у Чырвонай Арміі. У 1936 р. скончыў Севастопальскую ваенную авіяцыйную вучэльню(ru). Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 р., савецка-фінляндзкай вайны 1939-40 рр.

З чэрвеня 1941 ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградзкім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах. Камандаваў 624-м штурмавым авіяцыйным палком (308-я штурмавая авіяцыйная дывізія, 2-я паветраная армія, 1-ы Ўкраінскі фронт). У 1944 авіяполк пад камандаваньнем маёра Кухарава прымаў удзел у Беларускай апэрацыі, Віцебска-Аршанскай апэрацыі. За ўдзел у баях за Маладэчна полк пад ягоным камандаваньнем атрымаў ганаровае найменьне «Маладэчанскі».

Агулам за гады вайны І. Кухараў зьдзейсьніў 163 баявыя вылеты, удзельнічаў у 16 паветраных баёх, зьбіў 2 самалёты асабіста і 3 ў складзе групы.

Сябра КПСС з 1937 р.

З 1949 жыў і працаваў у Пружанах па вул. Піянэрскай, 12.

5 верасьня 1951 р. а 23:17 памочнік старэйшага штурмана 311-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі Іван Кухараў на палігоне Ружаны падчас начных палётаў, пры выкананьні бомбакіданьня зь пікіраваньня, вывеў самалёт з піке на нізкай вышыні. Самалёт ударыўся аб зямлю, экіпаж у складзе Івана Кухарава[1] і Аляксандра Цемнікава[2] загінуў.

Пахаваны ў Пружанах 8 верасьня 1951 р.

Званьне Героя Савецкага Саюзу нададзена 27 чэрвеня 1945 р.

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума Айчыннай вайны 1 ступені, Чырвонай Зоркі, мэдалямі, у тым ліку: «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Сталінграда».

Жонка — Зінаіда Кузьмінічна Кухарава (1918 г. н.). Сыны Ўладзімер (1939) і Вадзім (1947)[3].

Адна з вуліцаў Пружанаў носіць імя Івана Кухарава.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Даведка №50/509 ад 18.06.2004 Аддзелу ЗАГС Пружанскага райвыканкаму на падставе запісу акту па сьмерці №64 за 26 верасьня 1951
  2. ^ Даведка №50/511 ад 18.06.2004 Аддзелу ЗАГС Пружанскага райвыканкаму на падставе запісу акту па сьмерці №65 за 26 верасьня 1951
  3. ^ Донесение о смерти офицера от 11 сентября 1951 года г. Пружаны в/ч 45189. Копия Начальнику отдела кадров 26 воздушной Армии г. Минск, войсковая часть 18318. Временно исполняющий должность командира 311 ШАД подполковник Афонченко.
  • Іван Міронавіч Кухараў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 211.
  • Герои Советского Союза. — Москва: 1987. — С. 831.
  • Ганна Хадаровіч. Пра што гаворыць сціплы абеліск? // «Раённыя будні». — 17 ліпеня 2004. — № 84-85 (8400/8401).