Іван Бамбіза
Выгляд
Іван Бамбіза | |
па-беларуску: Іван Міхайлавіч Бамбіза | |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
25 траўня 2004 — 28 сьнежня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 кастрычніка 1952 в. Ляскавічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці, БССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Іван Міхайлавіч Бамбіза (нарадзіўся 8 кастрычніка 1952, в. Ляскавічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня назіральнае рады ААТ «Белаграпрамбанк».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці ў 1952 годзе.
У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі, факультэт мэханізацыі сельскай гаспадаркі.
- У 1975—1977 гг. — галоўны інжынэр племсаўгасу імя Някрасава (Гомельскі раён)
- 1977—1985 гг. — галоўны інжынэр саўгасу «Брынёва», дырэктар саўгасу «Галубіцкі» (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласьці)
- 1985—1987 гг. — начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі, першы намесьнік старшыні Петрыкаўскага райвыканкаму, старшыня Петрыкаўскага раённага аграпрамысловага аб’яднаньня Гомельскай вобласьці
- 1987—1991 гг. — старшыня Рэчыцкага райвыканкаму, старшыня Рэчыцкага раённага Савету народных дэпутатаў Гомельскай вобласьці
- у 1989 годзе скончыў Менскую вышэйшую партыйную школу
- У 1990 годзе абраны ў дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР XII скліканьня па Васілевіцкай выбарчай акрузе № 228
- 1991—1995 гг. — сакратар Плянавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XII скліканьня
- З 22 лютага 1994 году — намесьнік Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
- У траўні 1994 году ўведзены ў склад Праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі
- 1995—1997 гг. — Міністар па справах Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, г. Менск
- 1997—2004 гг. — прэзыдэнт, старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі «Белнафтахім»
- 2004—2010 — намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 2002 году ўзнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты. Мае двох дзяцей, трэці сын Аляксандар загінуў 9 студзеня 2002 году ва ўзросьце 25 гадоў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бамбиза Иван Михайлович (рас.). «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь». Праверана 9 верасьня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Выпускнікі Менскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Міністры па Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў Рэспублікі Беларусь
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь