Перайсьці да зьместу

Іван Бамбіза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Бамбіза
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
25 траўня 2004 — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 кастрычніка 1952
в. Ляскавічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Іван Міхайлавіч Бамбіза (нарадзіўся 8 кастрычніка 1952, в. Ляскавічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня назіральнае рады ААТ «Белаграпрамбанк».

Нарадзіўся ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці ў 1952 годзе.

У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі, факультэт мэханізацыі сельскай гаспадаркі.

У лістападзе 2002 году ўзнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені.

Жанаты. Мае двох дзяцей, трэці сын Аляксандар загінуў 9 студзеня 2002 году ва ўзросьце 25 гадоў[1].

  1. ^ Бамбиза Иван Михайлович (рас.). «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь». Праверана 9 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]