Yarmak
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Yarmak | |
Аляксандар Валянцінавіч Ярмак | |
Дата нараджэньня | 24 кастрычніка 1991 (33 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Барыспаль, Кіеўская вобласьць, Украіна |
Грамадзянства | Украіна |
Месца вучобы | |
Прафэсія | рэпэр актор |
Гады дзейнасьці | 2010 — дагэтуль |
Жанры | гіп-гоп ды рэп |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Yarmak Music |
Сайт | yarmakmusic.com |
YARMAK (сапраўднае імя Аляксандар Валянцінавіч Ярмак (па-ўкраінску: Олександр Валентинович Ярмак); нарадзіўся 24 кастрычніка 1991 году, Барыспаль, Украіна) — украінскі музыка, які працуе ў жанры гіп-гоп. Выконвае кампазыцыі пераважна на расейскай мове, аднак мае таксама некалькі песьняў украінскаю моваю[1]. Тэматыка песень разнастайная: ад жартаўлівых трэкаў і любоўнай лірыкі да пытаньняў сацыяльнай несправядлівасьці. Здымаўся ў сэрыяле «Як гартаваўся стайл».
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксандар Ярмак нарадзіўся ў горадзе Барыспалі[2]. З 12 гадоў пачаў займацца музыкай, у прыватнасьці рэпаваньнем. Любімымі выканаўцамі Ярмака былі Эмінэм, Баста, Каста і Centr[3]. У 15-гадовым узросьце пачаў сур’ёзна гуляць у КВЗ, пасьля паступленьня на факультэт лятальных апаратаў Нацыянальнага авіяцыйнага ўнівэрсытэту выступаў за каманду КВЗ «Зборная НАУ»[4], разам зь якой дайшоў да фіналу Вышэйшай украінскай ліґі. Паралельна быў фронтмэнам каманды «Батанікі», зь якой таксама дасягнуў у Клюбе вясёлых і знаходлівых пэўных посьпехаў.
Улетку 2011 году Аляксандар ўпершыню пачаў публікаваць свае трэкі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте, а крыху пазьней дубляваць іх на YouTube. У сьнежні таго ж году зьявіўся кліп на песьню «Пидарасия», які пасьля набраў больш за трыста тысячаў праглядаў. На працягу 2012 году Ярмак прадставіў яшчэ некалькі ўдалых відэакліпаў і паўнафарматны альбом ЯсЮТуба. У 2013 годзе музыка падтрымаў акцыі пратэстаў у абарону правоў сям’і Паўлічэнка і напісаў на гэтую тэму кампазыцыю «Свабоду сумленным»[5][6].
Колькасьць праглядаў некаторых з кліпаў выканаўцы на старонцы лэйблу LineProduction ў YouTube па стане на 5 ліпеня 2013 году перасягнула мільён: «Пидарасия» — 6,76 млн праглядаў, «Маленькие города» — 2,67 млн праглядаў, «Мне не нравится» — 4,49 млн праглядаў, «Сердце пацана» — 9,65 млн праглядаў, «Жара» — 1,99 млн праглядаў. Афіцыйная старонка сьпевака ў сацыяльнай сетцы Вконтакте ў той жа час налічвала больш за 80 000 падпісчыкаў. Акрамя студыйнай працы Ярмак надаў значную ўвагу канцэртнай дзейнасьці, наведаўшы многія гарады Ўкраіны, у прыватнасьці напярэдадні яго тура па заходняй Украіне ў сетцы зьявілася запрашэньне на канцэрты ў выглядзе песьні на ўкраінскай мове[7].
У 2013 годзе кліп на песьню «Сердце пацана»[8] стаў лідэрам праглядаў усіх расейскамоўных выканаўцаў на YouTube, а па вэрсіі парталу rapnewrap «Новый Рэп» перамог у намінацыі «Відэа году».
З 26 кастрычніка 2013 г. на тэлеканале «НЛА TV» пачаўся паказ 24-сэрыйнага гумарыстычнага сыткома «Як гартаваўся стайл», які распавядае пра жыцьцё і станаўленьне Аляксандра Ярмака[9]. 24 кастрычніка 2014 г. выйшаў 2 сэзон сэрыялу, у якім апісаная барацьба з наркамафіяй. 30 лістапада 2013 году ў Кіеве ў клюбе «Forsage» адбылася прэзэнтацыя другога альбома выканаўцы, які атрымаў назву «Второй альбом»[10].
У лютым 2014 Ярмак сумесна з MC Tof прадставіў відэакліп на песьню «22», дзе адкрыта падтрымаў Эўрамайдан і падзеі, якія адбываліся на вуліцы Грушэўскага ў канцы студзеня таго ж году[11]. На відэапартале YouTube за некалькі дзён гэта відэа прагледзелі больш за 100 000 раз.
21 сакавіка 2015 ў сацыяльных сетках быў прадстаўлены трэці студыйны альбом «Made in UA».
7 красавіка 2017 выпусьціў чацьверты альбом «Restart», у які ўвайшло 16 песень. У прыватнасьці першая сольная украінскамоўныя песьня пад назваю «Твої сни» у дуэце з Вольгаю Чарнішоваю.
У 2017 прыняў удзел у запісу трэку «#BOY» для альбому +-= гурту Bahroma. Паводле Рамана Бахарава ідэя запісаць сумесную песьню паўстала ў іх амаль што адначасова[12]. Улетку таго ж року ЯрмаК выступіў на першым фэсьце MRPL City у Марыюпалі
11 лістапада 2017 року адбылося першае вялікае шоў Ярмака ў гонар пяцірочнае дзейнасьці.
20 кастрычніка 2018 року выпусьціў відэакліп на песьню «Волчата».
6 сьнежня 2018 року, у Дзень Узброеных сілаў Украіны Ярмак сумесна з украінскаю сьпявачкаю Tarabarova выпусьціў сумесны трэк «Воїн», які яны прысьвяцілі ўкраінскім вайскоўцам.
Напрыканцы 2018 року сумесна з Deepwine выпусьціў песьню «Пад прыцэлам».
Дыскаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбом | Рок | Фармат | Лэйбл |
---|---|---|---|
ЯсЮТуба | 2012 | Студыйны альбом | Yarmak Music |
Второй альбом | 2013 | Студыйны альбом | Yarmak Music |
Город Свободы (у складзе Стольный Град) | 2014 | Студыйны альбом | Стольный Град |
Made in UA | 2015 | Студыйны альбом | |
Пока районы не спят (у складзе Стольный Град) | 2016 | Студыйны альбом | Стольный град |
Миссия Орион ЕР | 2016 | ЕР-альбом | |
Restart | 2017 | Студыйны альбом |
Музычныя відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок | Кліп |
---|---|
2011 | Пидарасия |
2012 | Маленькие города |
2012 | Мне не нравится |
2012 | Жара |
2013 | ЯсЮТуба |
2013 | Сердце пацана |
2014 | Мечта |
2014 | Улетай (feat Tof, Fir, Лев) |
2014 | 22 (feat Tof) |
2014 | Город Свободы (feat Tof, Fir) |
2014 | Когда она проснется |
2014 | Мне бы на миг (feat Tof, Бардак) |
2015 | Вставай |
2015 | Мой Город |
2015 | Едем |
2015 | Мама |
2015 | На месте |
2015 | Время пришло (Стольный Град, Гига) |
2016 | Чёрное золото (TS Prod.) |
2016 | Мои Правила (feat. LAUD) |
2016 | Правило боя (OST Правіла бою) |
2017 | Restart |
2017 | Твої сни (ft. Оля Чернишова) |
2017 | Живой (ft. FAME) |
2018 | Гни свою линию |
2018 | Indigo (ft. Green Gray) |
2018 | Волчата |
2019 | Добрий вечір (ft ALINA PASH, DEN DA FUNK, LAUD, FAME, MR MAKOUNDI, JAMALA) |
2019 | Тут мій дім |
2020 | Пара года |
Грамадзкая пазыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас Рэвалюцыі годнасьці быў актывістам Эўрамайдану, запісаў пра гэта і зрабіў відэакліп на песьню «22» у 2014 годзе.
4 траўня 2014 року пасьля пачатку часовае акупацыі Расеяю Крыму запісаў песьню-відэазварот да мешканцаў паўвостраву «Я буду ждать»[13]. З пачатку збройнае аґрэсіі Расеі на ўсходзе Ўкраіны запісаў некалькі патрыатычных песень у падтрымку УСУ і ўсіх абаронцаў Украіны ды прыняў удзел у дабрачынных канцэртах для ўкраінскіх ваяроў пад назвай «Падтрымаема сваіх»[14].
У траўні 2018 запісаў відэазварот у падтрымку зьняволенага ў Расеі ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова[15].
Скандалы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У красавіку 2017 пасьля рэзанансных заяваў сьпявака Івана Дорна ды неґатыўнае рэакцыі на іх украінскае грамадзкасьці, ЯрмаК заступіўся за калеґу. Апроча іншага, яго сказ, дзе ён згадаў аднаго з лідэраў украінскіх вызваленчых змаганьняў 1920—1950 рокаў Сьцяпана Бандэру ды нямецкага й савецкага дыктатараў Гітлера ды Сталіна, мелі нэґатыўны рэзананс.[16][17]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канцэртны тур «22»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2014 годзе пачаўся канцэртны тур «22», мэта якога — аб’яднаць гарады Ўкраіны. 6 сакавіка адбыўся канцэрт у Тарнопалі ў канцэрт-холе ТРЦ «ПАДАЛЯН».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ЯрмаК ft. БУК, Lia — Там де; ЯрмаК ft. Оля Чернишова — Твої сни
- ^ Ярмак (Аляксандр Ярмак)
- ^ На Дзень моладзі ў Ваўкавыск наведае Ярмак
- ^ Знаёмцеся — каманда КВЗ «Зборная НАУ»(недаступная спасылка)
- ^ Ярмак — Свабоду сумленным (канцэрт пад судом 2013/03/12)
- ^ Рэпер Саша Ярмак за Паўлічэнка
- ^ Ярмак — Заходні тур
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=KdMYQB6nuV0
- ^ Сёння на НЛА-TV прэм’ера камедыйнага серыяла «Як гартавалася стайл»
- ^ Ярмак. Прэзентацыя другога альбома
- ^ Ярмак ft. Tof — 22
- ^ Bahroma и ЯрмаК представили совместную песню на сайті open.ua
- ^ ЯрмаК - Я буду ждать...(Крым) Праверана 2019-03-27 г.
- ^ акція "Підтримай своїх" у таборі АТО Праверана 2019-03-27 г.
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=mUDNkRkW2SM
- ^ Репер Ярмак заступився за Івана Дорна — Gazeta.ua, 14 квітня 2017
- ^ Репер Ярмак заступився за Івана Дорна — Ера Радіо, 2017-04-14