Turn on the Bright Lights
Выгляд
| Turn on the Bright Lights | ||||
| Альбом | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 19 жніўня 2002 | |||
| Запісаны | 2001—2002 | |||
| Жанр | Інды-рок | |||
| Працягласьць | 49:00 | |||
| Мова | ангельская | |||
| Лэйбл | Matador | |||
| Фармат | патокавая музыка | |||
| Прадусар | Пітэр Кэтыс, Гэрэт Джонз | |||
| Храналёгія Interpol | ||||
| ||||
Turn on the Bright Lights — дэбютны альбом амэрыканскага гурта Interpol, выдадзены 19 жніўня 2002 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Запіс альбому пачаўся напрыканцы 2001 году. Turn on the Bright Lights запісваўся ў Канэктыкуце, на студыі Tarquin Studios, якая зьмяшчалася ў былым прытулку для дзяцей з разумовымі адхіленьнямі. Нэрвовая атмасфэра гэтага будынку адбілася на запісаным дыску, які выйшаў улетку 2002 году. Прадусарамі запісу сталі Пітэр Кэтыс (які раней працаваў з Mercury Rev) і Гэрэт Джонз (Depeche Mode, Clinic), а сам дыск выйшаў на незалежным лэйблы Matador Records. Пануры і загадлівы альбом прынес гурту вялікі посьпех і разыйшоўся накладам больш за 438 тысячаў асобнікаў.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Untitled» — 3:56
- «Obstacle 1» — 4:11
- «NYC» — 4:20
- »PDA» — 4:59
- «Say Hello to the Angels» — 4:28
- «Hands Away» — 3:05
- «Obstacle 2» — 3:47
- «Stella Was a Diver and She Was Always Down» — 6:27
- «Roland» — 3:35
- «The New» — 6:07
- «Leif Erikson» — 4:00
Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «The Interpol EP: PDA / NYC / Specialist» (2002)
- «Obstacle 1» (2002)
- «Say Hello to the Angels / NYC» (2003)
- «Obstacle 1 (remix)» (2003)
Удзельнікі запісу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пол Бэнкс: сьпеў, гітара
- Дэніел Кэсьлер: гітара, дадатковы сьпеў
- Карлас Дэнглер: бас-гітара
- Сэм Фагарына: бубны