Three Days Grace

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Three Days Grace
ThreeDaysGraceLive.JPG
Інфармацыя
Гады 1997 — цяпер
Адкуль Сьцяг Канады Канада
Мова ангельская
Жанр пост-грандж
альтэрнатыўны рок
хард-рок
альтэрнатыўны мэтал
Выдавец Jive Records, RCA Records
Афіцыйная старонка Афіцыйны сайт
Удзельнікі Адам Гонцьер
Ніл Сандэрсан
Брэд Уолст
Барры Сток

Three Days Graceканадзкі рок-гурт, які выконвае пост-грандж. Гурт быў сфарміраваны пад назвай Groundswell ў Норвудзе, Антарыё, Канада ў 1992 годзе. У 1997 годзе калектыў у складзе гітарыста і вакаліста Адама Гонцьера, бубнача Ніла Сандэрсана і басыста Брэда Уолста зьмяніў назву на цяперашняю.

З моманту заключэньня кантракту з Jive Records, Three Days Grace выпусьціла альбомы Three Days Grace ў 2003 і One-X у 2006, якія атрымалі плацінавы і двайны плацінавы статусы адпаведна. У 2007 годзе група была прызнана лепшым рок-калектывам па вэрсіі часопіса Billboard, акрамя гэтага заняўшы 4-е месца ў сьпісе самых ратацыйных гуртаў у Канадзе. Трэці, студыйны альбом гурта, Life Starts Now, убачыў сьвятло 22 верасьня 2009 года. На дадзены момант група займаецца прома-акцыяй чацьвёртага студыйнага альбома - Transit of Venus. Ён выйдзе 2 кастрычніка 2012.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андэграўнд-гады (1992—2002)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Група Groundswell была сфарміравана ў 1992 годзе, у Норвудзе, Антарыё, пяцьцю школьнікамі: Адамам Гонцьерам (па-ангельску: Adam Gontier), Брэдам Уолстам (па-ангельску: Brad Walst), Нейлам Сандерсанам (па-ангельску: Neil Sanderson), Джоі Грантам (па-ангельску: Joe Grant) і Филам Кроў (па-ангельску: Phil Crowe).

У 1997 годзе, пасьля двухгадовага перапынку ў дзейнасьці, група была адноўлена пад новай назвай Three Days Grace, а ў яе складзе засталося толькі трыё - Гонцьер, Сандэрсан і Уолст. Назва групы паўстала зь пытаньня: «Калі б у вас было толькі тры дні, што б вы зьмянілі?».

Перабраўшыся ў Таронта, музыканты пры дапамозе свайго ранейшага мэнэджара, пазнаёміліся з прадзюсарам Гэйвінам Браўнам (па-ангельску: Gavin Brown), які раней працаваў з Billy Talent, The Tea Party і інш. Група прадставіла яму ўвесь матэрыял, які быў складзены з моманту фарміраваньня калектыву. Браўн адразу заўважыў талент групы, назваўшы іх «залатымі самародкамі». Такім чынам, з падтрымкай прадзюсара, Three Days Grace запісала дэма-альбом, які быў адпраўлены лэйблу EMI Music Publishing Canada. Групай была прадстаўлена песьня «I Hate Everything About You», якая выклікала цікавасьць адразу ў некалькіх лэйблаў гукапісу. Такім чынам быў падпісаны кантракт з Jive Records.

Three Days Grace (2003—2005)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адразу пасьля заключэньня кантракту, група адправілася ў студыю Long View Farm (Норт Брукфилд, штат Масачусэтс), і пры ўдзеле Гэйвина Браўна прыступіла да працы над дэбютным альбомам. Гэтак жа Three Days Grace запісваліся ў Bearsville Studios ў Нью-Ёрку, дзе і быў скончаны альбом. Пласьцінка выйшла пад назвай Three Days Grace 22 ліпеня 2003г.

У крытыкаў дыск атрымаў станоўчыя водгукі: Дэйв Дорэй з IGN сказаў пра альбом «Памылкі? Ня так шмат», Allmusic заявілі, што «творчасьць групы незабыўна, у адрозненьне ад іншых выканаўцаў альт-мэталу».

Першы сынгл «I Hate Everything About You» атрымаў важкую падтрымку канадзкіх радыёстанцый, якія спецыялізуюцца на альтэрнатыўным року і стаў сапраўдным выбухам у сьвеце альтэрнатыўнай музыкі. Песьня дабралася да 55 месцы ў Billboard Hot 100, да 2 у Billboard Alternative Songs.

Альбом Three Days Grace дасягнуў дзявятай пазіцыі ў канадскім чарце і 69-ы - у Billboard 200, а ў сьнежні 2004 года пласьцінка атрымала залаты статус па сэртыфікацыі RIAA і двайны плацінавы статус па CRIA.

Другі сынгл «Just Like You», падараваў камандзе яшчэ адно першае месца ў Канадзе, апроч гэтага узначаліўшы Billboard Alternative Songs зноў дабраўшыся да 55 пазыцыі ў Billboard Hot 100. Наступным выпушчаны сынгл стала песьня «Home».

Пасьля прыходу ў склад групы гітарыста Барры Стока (па-ангельску: Barry Stock) у канцы 2003 года, Three Days Grace адправіліся ў гастрольны тур, выступаючы як у якасьці суправаджальніка складу знакамітых калегаў, так і ў якасьці хэдлайнераў.

One-X (2006—2008)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 2006 года «Three Days Grace» прадставілі свой чарговы альбом «One-X», які стаў дэбютам для новага ўдзельніка групы — другога гітарыста Барры Стока. Альбом дэбютаваў у Billboard 200 з 5 месца. У першы тыдзень прадаж разышліся 78.000 копій, а за ўвесь час прадаж у сьвеце больш за 6 мільёнаў. З альбома былі выпушчаныя сынглы — «Animal i «Have become», «Pain», «Never too late», «Riot». Песня «Pain» змагла пабіць посьпех «I hate everything about you» і «Just like you» дасягнуўшы 44 месца ў Billboard Hot 100. У падтрымку пласьцінкі каманда зрабіла шэраг канцэртных выступаў сумесна зь ужо вядомымі калектывамі — Staind, Hoobastank, Nickelback, Brеаking Benjamin, Seether, Red і Skillet. У 2007 годзе Three Days Grace сталі лепшай рок-групай па вэрсіі часопіса Billboard.

Live At The Palace (2008)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канцэрт Three Days Grace 26 жніўня 2008, у палацы Абэрн-Хілз У Дэтройце штата Мічыган. Гэта першы рэліз гурта на відэа дыску. На дыск увайшлі такія хіты як «I Hate Everything About You», «Pain», «Riot», «Never Too Late», and «Animal I Have Become».

Life Starts Now (2009—2010)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 верасьня 2009 года выйшаў трэці студыйны альбом — Life Starts Now, які прадставіў групу ў новым гучаньні, стылі і вобразах. Запіс альбома адбываўся ў сакавіку — жніўні 2008 года ў Ванкуверы і са студзеня па красавік 2009 года ў Лос-Анджэлесе. Першы сынгл, Break, быў прадстаўлены 1 верасьня 2009 года. За першы тыдзень было прададзена каля 79,000 копій. У Billboard 200 альбом падняўся на трэцяе месца. 28 красавіка 2010 выйшаў кліп The Good Life. У 2010 годзе Juno Awards намінаваў альбом на прэмію «Лепшы Рок-альбом». З 2009 па 2011 група знаходзіцца ў турах з рознымі папулярнымі выканаўцамі.

Transit of Venus (2011—цяперашні час)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 і 2012 гадах група запісвала чацьвёрты студыйны альбом, прадзюсарам якога выступіў Дон Гілмар. Вядома, што праца над альбомам ўжо завершана, і выйдзе ён 2 кастрычніка 2012. 27 ліпеня было абвешчана, што першы сынгл з альбома будзе называцца «Chalk Outline» і выйдзе 14 жніўня.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канцэртныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Three Days Graceсховішча мультымэдыйных матэрыялаў