Samsung Ativ S
Samsung Ativ S | |
Samsung Ativ S | |
Вытворца | «Самсунг Электроніка» (Сувон, Паўднёвая Карэя) |
---|---|
Дыяпазоны частасьцяў | GSM 850/900/1800/1900; W-CDMA 850/900/1900/2100 |
Дата выпуску | 2012 |
Папярэднік | Samsung Omnia W[d] |
Наступнік | Samsung ATIV SE[d] |
Тып корпусу | Пліта |
Маса | 135 грамаў |
Памеры | 137×71×9 мм |
Апэрацыйная сыстэма | Windows Phone 8[d] |
Цэнтральны працэсар | Qualcomm Snapdragon[d] |
Вонкавая памяць | Secure Digital[d] |
Пярэдняя камэра | 8 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне |
Інтэрфэйсы | Зносіны блізкага поля (NFC), Bluetooth 4.0, Wi-Fi |
samsung.com/globa… (анг.) | |
Samsung Ativ S (па-лацінску: Vita — жыцьцё) — першы смартфон вытворчасьці ТАА «Самсунг Электроніка» з апэрацыйнай сыстэмай Windows Phone 8, прадстаўлены на Міжнароднай радыёвыставе ў Бэрліне 31 жніўня — 5 верасьня 2012 году. Зьяўляецца першай выпушчанай прыладай з WP8, якая мае беларускамоўны інтэрфэйс.
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дотыкавы экран з дыяганальлю 4,8 цалі, актыўнай матрыцай на арганічных сьветладыёдах (AMOLED) і абалонкай з загартаванага шкла меў разрозьненьне 720×1280 піксэлаў (306 пкс/цаля). Сховішча складала 16 гігабайтаў з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 1024 мэгабайты. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 1080 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двух’ядравы працэсар MSM8960 мае частасьць 1,5 гігагэрца. Акумулятар мае ёмістасьць 2300 міліампэраў/гадз. Корпус — матавы алюмінавы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Samsung Ativ S // Майкрасофт Праверана 5 чэрвеня 2013 г.
Гэта — накід артыкула пра прыладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |