Серна
| Серна | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
| Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
| Сямейства | Быкавыя (Bovidae) |
| Падсямейства | Caprinae |
| Род | Rupicapra |
| Від | Серна |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Rupicapra rupicapra (Linnaeus, 1758) | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Се́рна (Rupicapra rupicapra) — жывёла клясы сысуноў атрада парнакапытных сямейства быкавых (Bovidae).
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца ў Эўропе і Заходняй Азіі (Азэрбайджан, Альбанія, Аўстрыя, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Францыя, Грузія, Грэцыя, Італія, Нямеччына, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Расея, Славаччына, Славенія, Сэрбія, Турэччына, Чарнагорыя, Швайцарыя); на вышынях 200-3500 м. Насяляе стромкія скалістыя ўчасткі пераважна у гарах, выкарыстоўваючы розныя асяроддзя пражываньня, уключаючы альпійскія лугі, адкрытыя скалістыя ўчасткі, зьмешаныя шыракалістыя лясы і іглічныя лясы.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня галавы і тулава складае ад 110 да 130 см, хвост да 8 см, вышыня ў плячах ад 70 да 85 см, маса ад 25 да 40 кг (саміцы) або 35-50 кг (самцы). Серны маюць моцнае каржакаватае цела. Тонкая шыя мае кароткую галаву, якая вельмі вузкая да морды. У самцоў і саміц ёсьць рогі. Яны вырастаюць да 25 см у даўжыню і маюць круглую форму і загнутыя назад на кончыку. Серны рогі зімой не скідаюць. Завостраныя вушы складаюць прыкладна палову даўжыні галавы. У серны адносна доўгія моцныя ногі з адносна вялікімі капытамі. Улетку верх брудна-чырванавата-буры; ніз сьветла-чырванавата-жоўты; на сьпіне чорна-бурая паласа, на горле бледна-жоўтая, на шыі бялёса-жоўтая. Задняя частка сьцёгнаў белая, хвост зьнізу і на кончыку чорны. Ад вушэй да вачэй праходзіць чорная паласа. Зімой верх цёмна-буры або карычнева-чорны; ніз белы; валасяны полаг жаўтлява-белы на нагах і галаве, крыху цямней на цемені і мордзе.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сілкуецца травой, лісьцем дрэў, пупышкамі, парасткамі і грыбамі. Саміцы выношваюць 170 дзён і звычайна маюць 1 дзіцяня за цяжарнасьць. Жывуць 14-22 гады. Саміцы і маладняк сустракаюцца зграямі па 5-30 жывёл, а дарослыя самцы застаюцца адзінкавымі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Anderwald, P., Ambarli, H., Avramov, S., Ciach, M., Corlatti, L., Farkas, A., Jovanovic, M., Papaioannou, H., Peters, W., Sarasa, M., Šprem, N., Weinberg, P. & Willisch, C. 2021. Rupicapra rupicapra. The IUCN (анг.)
- Gunderson, D. 2003. Rupicapra rupicapra. Animal Diversity Web (анг.)
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |