Пэнтгаўс (часопіс)
| Penthouse | |
| Тэматыка | мужчынскі часопіс |
|---|---|
| Пэрыядычнасьць | штомесяц |
| Краіна | |
| Адрас | ЗША[1] |
| Заснавальнік | Боб Гучыёнэ |
| Выдавец | Penthouse Media Group, Inc. |
| Галоўны рэдактар | Дыяна Зільбэрштэйн |
| Дата заснаваньня | 1965 |
| Мова | шматмоўны |
| ISSN | 0090-2020 |
| Афіцыйны сайт | Старонка ў сеціве |
Penthouse[2] (па-беларуску: Пэнтгаўз) — амэрыканскі забаўляльны часопіс для дарослых мужчынаў, заснаваны Бобам Гучыёнэ. Адрозьніваецца ад «Плэйбой» больш «жорсткім» сэксуальным зьместам. У ЗША прызнаны парнаграфічным. Правы на часопіс прыналежаць General Media, Inc., у цяперашні час пераназванай у Penthouse Media Group, Inc., якая зьяўляецца даччынай кампаніяй Penthouse International Group, Inc. Няглядзячы на тое што Гучыёнэ зьяўляецца грамадзянінам ЗША, часопіс быў заснаваны ў 1965 годзе ў Вялікабрытаніі, і толькі з 1969 году стаў прадавацца таксама і ў ЗША. У час посьпеху Гучыёнэ лічыўся адным з найбагацейшых людзей ЗША, патрапіўшы аднойчы ў сьпіс «400 найбагацейшых людзей ЗША» па вэрсіі часопіса «Forbes» (у 1982 годзе з станам $400 млн). У 2002 годзе паводле артыкула ў «New York Times», якая працытавала Гучыёнэ, актывы Penthouse вырасьлі да $3,5—4 млрд за 30 гадоў яго існаваньня, прыносячы амаль паўмільярда чыстага прыбытку.
Мадэлі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The ISSN portal (анг.) — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0090-2020
- ↑ Старонка ў сеціве
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная старонка site (анг.)
- Афіцыйная старонка часопісу (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |