Гарві Вайнштэйн
Гарві Вайнштэйн | |
па-ангельску: Harvey Weinstein | |
Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1952[1][2][3][…] (72 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінапрадусар, выканаўчы прадусар, актор, кінарэжысэр, сцэнарыст |
Навуковая сфэра | кінавытворчасьць[d][4] |
Месца працы | |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0005544 |
Гарві Вайнштэйн (па-ангельску: Harvey Weinstein, 19 сакавіка 1952) — амэрыканскі кінапрадусар. Ляўрэат прэмій «Оскар» и BAFTA за фільм «Закаханы Шэксьпір».
Адзін з самых вядомых прадусараў Галівуду. Стаў сузаснавальнікам кінакампаній Miramax і Weinstein Company. Працаваў над такімі фільмамі як «Закаханы Шэксьпір», «Кароль прамаўляе!», «Забіць Біла», «Банды Нью-Ёрка», «Крымінальнае чытво», «Джанга вызвалены» ды «Мярзотная васьмёрка».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вырас у жыдоўскай сям’і зь Нью-Ёрку. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ адно дзіяця — яго малодшы брат Боб Вайнштэйн. Гарві скончыў школу Джона Браўна, пасьля паступіў ва Ўнівэрсытэт штату Нью-Ёрк у Буфала[5][6].
Пасьля ўнівэрсытэту пачаў займацца прадусарскай дзейнасьцю. Першымі яго праектамі стала арганізацыя рок-канцэртаў у Буфала ў 1970-я гады. Харві разам з братам Бобам і Коркі Бургэрам працавалі пад лэйблам Harvey & Corky Productions. Але абодва браты марылі аб стварэньні фільмаў, і напрыканцы 70-х на заробленыя арганізацыяй канцэртаў грошы яны заснавалі невялікую, затое незалежную кампанію Miramax, якая была названая ў гонар бацькоў братоў — Мірыям і Макса. Першымі працамі Miramax былі музычныя фільмы — накшталт «Рок-шоў» з Полам Макартні.
Вайнштэйн зьяўляўся прыхільнікам Дэмакратычнай партыі, удзельнічаў у кампаніях прэзыдэнта Барака Абамы і кандыдатаў у прэзыдэнты Гілары Клінтан і Джона Кэры[7]. Падтрымліваў прэзыдэнцкую кампанію Гілары Клінтан у 2008 годзе[8] і ў 2012 годзе снаваў збор сродкаў для Абамы ў сваім доме ў Вэстпорце, Канэктыкут[9].
Абвінавачваньні і суд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увосень 2017 году дзясяткі жанчын пачалі абвінавачваць Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганьнях рознага кшталту — усяго аб гэтым заявіла 75 жанчын. Сярод тых, хто заявіў пра дамаганьні Вайнштэйна, — кіназоркі Анджэліна Джалі, Сальма Гаек, Гвінэт Пэлтраў і Эшлі Джад[10]. Пасьля справы Вайнштэйна зьявілася шмат публічных абвінавачваньняў у адрас іншых вядомых мужчын, што прывяло да пачатку сусьветнай кампаніі супраць сэксуальных дамаганьняў пад хэштэгам #MeToo.
Вайнштэйна звольнілі з рады дырэктараў яго прадусарскай кампаніі і выключылі са складу амэрыканскай Кінаакадэміі. Пазьней заснаваная Вайнштэйнам і яго братам Бобам кампанія збанкрутавала. Сам прадусар не прызнаваў сваю віну.
Вайнштэйн здаўся паліцыі ў траўні 2018 году і быў вызвалены пад заклад.
У траўні 2019 году Вайнштэйн заключыў зьдзелку з жанчынамі, якія абвінавачваюць яго ў дамаганьнях. Ён абавязаўся выплаціць сваім ахвярам каля 44 мільёнаў даляраў[11].
Журы прысяжных у лютым прызнала Вайнштэйна вінаватым у сэксуальным гвалце па двух пунктах абвінавачваньня зь пяці. Ён быў апраўданы па двух найбольш сур’ёзных пунктах абвінавачваньня. Суд у Нью-Ёрку 11 сакавіка прысудзіў Вайнштэйну 23 гады турэмнага зьняволеньня па абвінавачваньнях у сэксуальным гвалце[12][13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Harvey Weinstein // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Harvey Weinstein // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Peter Biskind Down and Dirty Pictures: Miramax, Sundance and the Rise of Independent Film (анг.). — Simon & Schuster, 2004. — С. 463—464. — ISBN 068486259x
- ^ Lurie, Rod. «Harvey Weinstein Gets My Criticism of „The Reader“ Wrong» The Wrap, February 21, 2009
- ^ Harvey Weinstein has donated over $1 million to Democrats since 2000 – here are some of the biggest names Праверана 2017-10-14 г.
- ^ Sources: Clinton supporter pressures Pelosi CNN Праверана 2018-06-08 г.
- ^ Obama Looks To Connecticut For Campaign Cash // Tribune Publishing2012-08-05 г. Праверана 2012-08-05 г.
- ^ nina.nn.by
- ^ Гарві Вайнштэйн выплаціць $44 млн ахвярам сэксуальнага гвалту, Радыё Свабода, 24-05-2019
- ^ Гарві Вайнштэйну прысудзілі 23 гады турмы, Радыё Свабода, 11-03-2020
- ^ В США 67-летнего продюсера Харви Вайнштейна приговорили к 23 годам тюрьмы за сексуальное насилие, Intex-press, 11-03-2020
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Камандоры ордэна Брытанскай імпэрыі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Прадусары ЗША
- Прадпрымальнікі ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Оскар»
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм
- Ляўрэаты прэміі BAFTA
- Ляўрэаты прэміі «Драма Дэск»
- Ляўрэаты прэміі «Тоні»
- Ляўрэаты GLAAD Media Awards
- Сэксуальнасьць і грамадзтва