Перайсьці да зьместу

Mojo Blues

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mojo Blues
Гады 19972007
Мова ангельская
Жанр блюз-рок, блюз
Удзельнікі Ільля Шэўчык
Андрэй Філатаў
Юлія Петрушкевіч
Зьміцер Андросік
Былыя ўдзельнікі Аляксей Казлоўскі
Алег Вінакураў
Сяржук Кныш

Mojo Blues — беларускі гурт, што выконвае рытм-энд-блюзавыя стандарты і творы ўласнага аўтарства.

Гурт утвораны ў 1997 годзе былымі гітарыстам Ільлёй Шэўчыкам і бубначом Сяржуком Кнышам гурту Крама, да якіх далучыўся сьпяваючы бас-гітарыст Bros In Blues (а раней Зіндан, Сузор'е) Аляксей Казлоўскі[1]. У 1999 годзе Казлоўскі зьехаў у ЗША, пакінуў гурт без аўтара і сьпевака[2]. Пасьля некалькі гадоў зьменаў у складзе ў 2003 гурт знайшоў сталую сьпявачку Юлію Петрушкевіч (што сьпявала некалі ў Бан Жвірбе) і здолеў выпусьціць трэці альбом[3]. Пасьля працяглых гастроляў па Эўропе[4] і Кітаі[5] гурт ціха зьнік.