Mafia Honey

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Mafia Honey
Mafia Honey Joensuu 20191018.jpg
Mafia Honey у 2019 годзе, зьлева направа: Томас Ніэмісьцё, Сала-Мар’я Хятынэн, Ілка Туовінэн, Ёганэс Эркіля
Інфармацыя
Гады 2016 – наш час
Адкуль Хэльсынкі, Фінляндыя
Мова фінская
Жанр поп-рок
Выдавец Sony Music Finland[1]
Афіцыйная старонка https://www.hogmusic.fi/artistit/mafia-honey/
Удзельнікі Сала-Мар’я Хятынэн
Томас Ніэмісьцё
Ілка Туовінэн
Ёганэс Эркіля

Mafia Honey — фінскі поп-рок гурт, які быў створаны ў 2016 годзе ў Хэльсынкі былой вакалісткай спыніўшага дзейнасьць гурту «Sallan ja Miron matka maailman ympäri» Салай-Мар’яй Хятынэн, падпісаны мясцовым аддзяленьнем Sony Music[2]. Гурт выдаў аднайменны дэбютны сольны альбом у 2019 годзе й некалькі сынглаў зь яго, усе песьні напісаны Салай-Мар’яй Хятынэн.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак гурту ідзе з 2015 году, калі Сала-Мар’я Хятынэн стварыла некалькі дэма-запісаў, якімі зацікаўся лэйбл Sony Music[2]. Потым праз сацыяльныя колы яна пачала шукаць «мілых хлопцаў», якія б утварылі зь ёй на чале гурт[2]. Так у склад трапілі гітарыст Томас Ніэмісьцё, які да гэтага граў у ансамблю фінскай поп-зоркі Робіну, басыст Ілка Туовінэн і бубнач Ёганэс Эркіля[2].

Дэбютны сынгл «Rakastutaan» (па-беларуску: Давай закахаемся) быў выдадзены 19 студзеня 2018 году[3]. Другі «Koira» (па-беларуску: Сабака) — 1 чэрвеня 2018 году[4]. Апошні сынгл да першага альбому «Yhdeksän elämää» (па-беларуску: Дзевяць жыцьцяў) трапіў у сеціва 4 студзеня 2019 году, і, па словах вакалісткі гурту Салы-Мар’і Хятынэн, гэты трэк для альбому зь першай рэпэтыцыі наўмысна запісваўся апошнім, а прычынай таго было жаданьне дасягнуць «найлепшага паразуменьня» ў гурце перад яго запісам[5].

Назва гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт атрымаў назву ад аднаго з сабакаў Мэрылін Манро[6]. Маф быў мальтыйскай балёнкаю, якую Фрэнк Сынатра падарыў Мэрылін Манро; поўная мянушка «па-ангельску: Mafia Honey» была дадзена сабаку ў сувязі зь нібыта мафіёзнымі сувязямі Сынатры[7]. Калі Манро памерла, сабаку аддалі сакратару Сынатры[7].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Выданьне Чарты Сэртыфікаты
FIN
Mafia Honey
  • Выдадзены: 26 красавіка 2019 году
  • Фармат: CD / лічбавая дыстрыбуцыя
  • Лэйбл: Sony Music

Сінглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Год Чарты Альбом
FIN
Koira 2018 Mafia Honey
Rakastutaan 71 (радыёчарт)[8]
Yhdeksän elämää 2019

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mafia Honey – Suomen virallinen lista – Musiikkituottajat(фін.). MusiikkituottajatПраверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.
  2. ^ а б в г Markku Haavisto. (2018-02-10) Tulokasyhtye Mafia Honey tekee isoa soundia ja tuo kanteleen rockmusiikkiin(фін.). YleПраверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.
  3. ^ Enni Pitkänen. (2018-01-30) Tässä he ovat - Mafia Honey on uusi suomalainen rock-yhtye!(фін.) Bauer Media Group. SuomiRockПраверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.
  4. ^ Selvä Kesä 2019 – Esiintyjät(фін.). SininauhasäätiöПраверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.
  5. ^ Mirko Siikaluoma. (2019-01-08) "Kuinka nykyään helposti ne läheisimmätkin ystävät ja läheiset katoaa jonnekin" – Parasta juuri nyt -soittolistan vieraana Mafia Honey(фін.). SoundiПраверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.
  6. ^ Mirko Siikaluoma. (2018-01-19) "Yöt on sävellysten aikaa" – Perjantaibiisinä nimekkäistä tekijöistä koostuvan Mafia Honeyn Rakastutaan(фін.). SoundiПраверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.
  7. ^ а б Kathleen Crisley. (2012-03-20) Marilyn Monroe and her dogs(анг.). DoggyMom.com. Праверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.
  8. ^ Suomen Virallinen Lista(фін.). MusiikkituottajatПраверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]