Кантэле
Выгляд
Кантэле (па-фінску: kantele, па-карэльску: kandeleh) — традыцыйны фінскі і карэльскі шчыпковы струнны інструмэнт, які належыць да групы цытраў, падобны на гусьлі і цымбалы.
Старажытныя кантэле мелі 5 струн, а сучасныя канцэртныя вырабляюцца з мэталічнымі струнамі, колькасьць якіх можа дасягаць 40. Пры гры кантэле трымаюць на каленях у гарызантальным або зьлёгку нахіленым становішчы і пальцамі абедзьвюх рук перабіраюць струны.
Назва зборніка фінскіх народных рун «Кантэлетар», складзенага Эліясам Лянротам, паходзіць ад слова «кантэле». У 1840—1841 гадах упершыню выйшлі тры выданьні «Кантэлетара», суфікс тар азначае жаночы род, гэта значыць Кантэлетар — дачка кантэле або апякунка гры на гэтым інструмэнце.