Агульнае радыё
фін. Yleisradio | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Дэвіз | Агульны для ўсіх, кожнаму сваё |
Заснаваная | 29 траўня 1926 (98 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Леанард Віхеруўры |
Уласьнікі | Парлямэнт Фінляндыі |
Краіна | Фінляндыя |
Разьмяшчэньне | Хэльсынкі |
Адрас | Навіновая вул., д. 5 |
Ключавыя фігуры | Мерха Юля-Антыла (генэральны дырэктар), Маці Апунен (старшыня) |
Галіна | сувязь |
Прадукцыя | радыё |
Паслугі | радыё, тэлебачаньне |
Абарачэньне | 487,6 млн эўра (2020 год) |
Апэрацыйны прыбытак | 8,8 млн эўра (2020 год) |
Чысты прыбытак | 7,2 млн эўра (2020 год) |
Лік супрацоўнікаў | 2885 (2020 год) |
Матчына кампанія | Міністэрства транспарту і сувязі Фінляндыі |
«Агульнае радыё»[1] (фін. Yleisradio (Yle)) — нацыянальная тэлерадыёвяшчальная кампанія Фінляндыі.
З 2013 году кампанія стала першай у краіне, якая зрабіла ўсе свае тэлэпраграмы даступнымі ў прамой трансьляцыі ў сеціве[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Агульнае радыё» было заснавана ў Хэльсынкі 29 траўня 1926 году. Першая радыёперадача была перададзена 9 верасьня 1926 году. Гэты дзень лічыцца днём нараджэньня рэгулярнай вяшчальнай дзейнасьці ў Фінляндыі й на самім «Агульным радыё». Пасьля гэтага была распрацавана сетка вяшчаньня, і ў пачатку 1930 году ўжо 100000 сем’яў змаглі слухаць радыё Yle.
У 1957 годзе «Агульнае радыё» паспрабавала сябе ў тэлевяшчаньні, былі праведзены пробныя тэлеэтэры. Праз год зьявілася штодзённая перадача «Фінскае тэлебачаньне» (фін. Suomen Televisio). З 1969 году «Агульнае радыё» пачало трансьляваць перадачы ў каляровым фармаце. У 2007 годзе разам з усім тэлебачаньнем Фінляндыі «Агульнае радыё» перайшло на лічбавае вяшчаньне. Таксама ў каналаў «Агульнага радыё» ёсьць адзіны тэлетэкст.
Ад 2 сьнежня 2013 году пачаўся выпуск тэленавінаў на саамскай мове[3].
Радыёстанцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Yle Radio 1 (фін.)
- YleX (фін.)
- Yle Radio Suomi (фін.)
- Yle Puhe (фін.)
- Yle X3M (швэд.)
- Yle Radio Vega (швэд.)
- Yle Sámi Radio (швэд.)
- Yle Klassinen (фін.)
- Yle Mondo (анг.) (фр.) (гішп.) (італ.) (ням.) (дацк.) (рас.)
Тэлеканалы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Першай тэлевізійнай трансьляцыяй у Фінляндыі (г. зн. Yle) у 1950 годзе стаў рэпартаж з унівэрмагу Stockmann у Хэльсынкі.
- У 2013 годзе рэжысэр спартовых праграм Тапані Парм удастоены прэміі брытанскай кінаакадэміі BAFTA[4].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Стары лягатып кампаніі (да 5 сакавіка 2012 году)
-
Студыя навінаў у Yle
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Леанід Баршчэўскі. агульны FI yleinen // ЭўраСлоўнік / рэд. Уладзімер Сіўчыкаў, фін.кансульт. Якуб Лапатка. — Менск: Радыёла-плюс, 2008. — С. 63—64. — 704 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-448-080-0
- ^ Телеканалы Yle начинают прямую трансляцию в интернете (рас.). Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki (2013-04-22). Праверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2014-11-25 г.
- ^ На Yle начинают выходить теленовости на саамском языке (рас.). Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki (2013-11-25). Праверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2016-04-10 г.
- ^ Режиссер Юле Тапани Парм получил британскую Bafta (рас.). Yle Uutiset (2013-04-29). Праверана 2019-07-31 г. Архіўная копія ад 2019-07-31 г.